Двайнога падаткаабкладання не будзе

Мажыліс парламента Рэспублікі Казахстан адобрыў ратыфікацыю пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пагадненне паміж Казахстанам і Беларуссю аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і маёмасць.

Міністр фінансаў Рэспублікі Казахстан Бахыт Султанаў адзначыў, што пратакол дасць магчымасць развіваць супрацоўніцтва падатковых службаў абедзвюх дзяржаў шляхам пашырэння абмену інфармацыяй і спрасціць працэдуры прызнання дакументаў, якія пацвярджаюць рэзідэнцтва.

Будуць створаны спрыяльныя ўмовы для навучэнцаў шляхам уключэння ў пратакол норм, якія даюць студэнтам права на льготы і вылікі па грантах, стыпендыях i ўзнагароджаннях ад работы па найме ў дзяржаве знаходжання. Акрамя таго, ратыфікацыя пратакола будзе садзейнічаць развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі шляхам вызвалення прафесараў, выкладчыкаў і навуковых работнікаў ад падаткаабкладання на працягу двух гадоў у замежнай дзяржаве.

Міністр паведаміў таксама, што пратаколам актуалізаваны найменні казахстанскіх і беларускіх падаткаў, на якія распаўсюджваецца пагадненне — састарэлыя назвы падаткаў заменены на сучасныя ў адпаведнасці з дзеючымі падатковымі заканадаўствамі абедзвюх дзяржаў і інш.