Дыпломы Усерасійскай алімпіяды па праграмаванні — у беларускіх школьнікаў

- 9:10Адукацыйная прастора

Напярэдадні Новага года былі падведзены канчатковыя вынікі XXI адкрытай Усерасійскай каманднай алімпіяды школьнікаў па праграмаванні (УКАШП). Каманда “Мазыр, КЮП #1” узнагароджана дыпломам I ступені і стала лепшай беларускай камандай на гэтых спаборніцтвах, якія аб’ядналі 13 дзяржаў. Яшчэ адна каманда — “Ліліпуты інфарматыкі” з Мінска — узнагароджана дыпломам II ступені, і шэсць каманд з Беларусі адзначаны дыпломамі III ступені.

Максім Вераценнікаў, Станіслаў Дамасевіч, Станіслаў Палынь.

XXI адкрытая Усерасійская камандная алімпіяда школьнікаў па праграмаванні пра-водзілася анлайн з хостынгам у Санкт-Пе-цярбургу. Арганізатарамі алімпіяды выступілі Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі, Камітэт па адукацыі адміністрацыі Санкт-Пе-цярбурга, Санкт-Пецярбургскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі, Алтайскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.

— У алімпіядзе ўдзельнічалі каманды, якія складалі-ся з трох школьнікаў. Каманды прадстаўлялі школы і ўста-новы дадатковай адукацыі. Для запрашэння ў фінал спа-борніцтваў каманды ўдзельнічалі ў рэгіянальных адборах і цэнтралізаваным інтэрнэт-туры. Інтэрнэт-тур аргані-зоўваўся журы УКАШП для трох сектараў: “Захад” (Ра сія, Беларусь, Латвія, Літва, Эстонія), “Азія” (Казах стан, Уз-бекістан, Кыргызстан, Таджыкістан), “Поўдзень” (Грузія, Арменія, Азербайджан, Украіна), — расказаў трэнер ка-манды школьнікаў з Клуба юных пажарных Мазыра Аляк-сей Баруноў. — У фінале алімпіяды прынялі анлайн-уд зел 306 каманд. На працягу пяці гадзін школьнікі павінны былі распрацаваць па прадастаўленых умовах дванац-цаць праграм і адправіць іх на праверку ў тэсціруючую сістэму алімпіяды. Каманды вялі работу на спецыяльных пляцоўках, абсталяваных сродкамі практорынгу — відэа-запісу работы ўдзельнікаў на спаборніцтвах і запісу экра-наў іх камп’ютараў. У Беларусі пляцоўкі былі арганізаваны ў Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лунінцы, Мінску, Магілёве, Мазыры, Светлагорску.

Каманды, якія рашылі 8 і больш задач, узнагаро-джаны дыпломамі І ступені. Каманды, якія рашылі 7 за-дач, адзначаны дыпломамі ІІ ступені. Каманды, якія ра-шылі 6 задач, а таксама каманды, якія рашылі 5 задач са штрафным часам не больш за 504 мінуты, узнагароджа-ны дыпломамі ІІІ ступені.

Па выніках турніру восем беларускіх каманд узнага-роджаны дыпломамі спаборніцтваў. Лепшай сярод усіх беларускіх удзельнікаў стала каманда школьнікаў з Клу-ба юных пажарных Мазыра “Мазыр, КЮП #1”: Станіслаў Палынь, Станіслаў Дамасевіч і Максім Вераценнікаў. Дыплома ІІ ступені ўдастоены навучэнцы з мінскай ка-манды “Ліліпуты інфарматыкі”: Данііл Забаўскі, Дзяніс Лагуноў, Уладзіслаў Анохаў.

Дыпломамі ІІІ ступені адзначаны Антон Харасаў, Віталь Паповіч, Андрэй Касцяной (каманда @progmatic fan club, Гомель), Андрэй Курдун, Ілья Лешчык, Ягор Дуброўскі (каманда LyceumBSU5 Notxxx, Мінск), Аляк-сандр Гапонаў, Яраслаў Ахраменка, Багдан Толсцік (ка-манда Otryad Lapochek, Мінск), Дар’я Гнядзько, Кан-станцін Смірноў, Ягор Цілігузаў (каманда “Vitebsk01 віцебскія ўпыры”, Віцебск), Дзмітрый Анташкевіч, Якаў Ляховіч, Дзмітрый Леўшукоў (каманда “Казахская вы-разка”, Магілёў, гімназія № 2), Аляксандр Лосеў, Аляк-сей Сітнікаў, Дзмітрый Гарбатоўскі (каманда “Жуніёры і Сеньёр”, Гомель).

Віншуем з перамогай!

Наталля КАЛЯДЗІЧ.