Дыпломы высокай вартасці

У першы дзень вясны на 17 пляцоўках сямі краін — Расіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Украіны — прайшоў вочны заключны этап алімпіяды для школьнікаў па праграмаванні “Тэхнакубак”. Яе арганізатарамі сталі Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут і Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя М.Э,Баўмана, а таксама кампанія Mail.ru Group.

Алімпіяда для школьнікаў па праграмаванні “Тэхнакубак”.

У фінал па выніках чатырох адборачных раўндаў выйшла 578 удзельнікаў. Ім былі прапанаваны для рашэння на працягу трох гадзін 8 алгарытмічных задач. Распрацаваныя ўдзельнікамі праграмы адпраўляліся праз інтэрнэт у аўтаматычную сістэму тэсціравання на платформе Codeforces. Вышэй у табліцы вынікаў аказваўся той удзельнік, які дакладна напісаў самую вялікую колькасць праграм і здаў іх на праверку раней, чым іншыя ўдзельнікі.

Дыпломы І ступені — у Сяргея Процкага з Ліцэя БДУ і Станіслава Дамасевіча з клуба юных пажарных Мазыра. На другой прыступцы — Андрэй Касцяны з гомельскай гімназіі № 51, Андрэй Мішчанка і Ягор Кучар, якія прадстаўляюць клуб юных пажарных Мазыра. Яшчэ 10 беларускіх школьнікаў выдатнымі вынікамі заваявалі дыпломы III ступені.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.