Дырэктар Забялышынскай СШ Наталля Раманоўская: задача школы — не толькі даць веды

- 14:20Образование

Задача школы — не толькі даць веды. Не менш важна выхаваць сістэму маральных каштоўнасцей, сфарміраваць у дзецях асобу і дапамагчы ім вызначыцца ў жыцці. Такога меркавання прытрымліваецца дырэктар Забялышынскай сярэдняй школы Хоцімскага раёна Наталля Раманоўская, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

У педагогіку Наталля Аляксандраўна прыйшла мэтанакіравана. На гэта яе натхніў прыклад школьных настаўнікаў.

— Пэўны след у маёй душы і станаўленні пакінулі педагогі Тамара Іванаўна Максіменка і Антаніна Ільінічна Каткова. Шмат у чым, менавіта дзякуючы ім, я апынулася на фізмаце цяперашняга МДУ імя А.А.Куляшова, — па­дзялілася Наталля Раманоўская.

Гады студэнцтва праляцелі незаўважна, і маладым спецыялістам Наталля Аляксандраўна прыехала на малую радзіму — у Хоцімскі раён. З той пары яе прафесійнае жыццё непарыўна звязана з мясцовымі ўстановамі адукацыі. Вось ужо 30 гадоў яна дапамагае вучням спасцігаць таямніцы фізікі і матэматыкі. За плячыма ў яе і немалы кіраўніцкі
вопыт.

— Пяць гадоў назад узначаліла Забялышынскую школу. Для мяне гэта была вялікая адказнасць, бо сама тут вучылася — установа для мяне родная. Спачатку не ўсё давалася лёгка: у будынку право­дзіўся капітальны рамонт. Але агульнымі намаганнямі мы з усім справіліся. Зараз наша школа па матэрыяльнай базе нічым не ўступае гарадскім, — расказала Наталля Раманоўская.

Чытайце матэрыял Ганны СІНЬКЕВІЧ у нумары ад 14 сакавіка 2023 года.