Дыскусія на ўроку замежнай мовы

Для развіцця камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў, фарміравання навыкаў публічнага выступлення, навыкаў дыялагічнага і маналагічнага маўлення пры навучанні замежнай мове мэтазгодна выкарыстоўваць ролевыя гульні, дыскусіі, дэбаты. Але, як правіла, для навучэнцаў публічны пераказ уласных думак і ідэй, асабліва на замежнай мове, з’яўляецца даволі складаным працэсам, як з лінгвістычнага, так і з псіхалагічнага пункту гледжання. Падчас выступлення яны часам не могуць выразна сфармуляваць сваю думку, падабраць неабходныя моўныя сродкі, адчуваюць няўпэўненасць і хваляванне. Адным са спосабаў вырашэння гэтай праблемы з’яўляецца актыўнае выкарыстанне разнастайных форм дыскусіі на ўроку.

Падчас дыскусіі вучань выконвае не ролю пасіўнага слухача, а становіцца актыўным і паўнапраўным удзельнікам дыялогу, адбываецца калектыўнае абмеркаванне якога-небудзь пытання, праблемы, прапановы, ідэi. Задача ж настаўніка заключаецца ў тым, каб не даваць навучэнцам нейкія заданні для выканання, а заахвочваць іх да самастойнага аналізу сітуацыі, канструявання сваіх ведаў, засваення новых ведаў шляхам выяўлення, абмеркавання, замацавання іх падчас дыскусіі. Актывізуецца творчая дзейнасць навучэнцаў, трэніруецца і развіваецца іх уменне думаць крытычна і аб’ектыўна. На ўроку замежнай мовы дыскусію мэтазгодна выкарыстоўваць як этап свабоднага маўлення з мэтай трэніроўкі пэўных камунікатыўных стратэгій і больш глыбокага засваення вучэбнага матэрыялу.

Праводзіць дыскусію можна амаль па кожнай тэме, што вывучаецца ў школе. Найбольш цікавымі з’яўляюцца дыскусіі на сацыяльныя тэмы. Напрыклад, навучэнцы з задавальненнем абмяркоўваюць грамадскія і экалагічныя праблемы, віды падарожжаў, свае захапленні, будучую прафесію, узаемаадносіны з сябрамі або ў сям’і, школьнае жыццё і інш. Тэма можа паведамляцца навучэнцам загадзя, і тады дыскусіі папярэднічае вялікая сама­стойная работа па зборы, апрацоўцы і аналізе інфармацыі, атрыманай з розных крыніц. Але цікавымі і сапраўды карыснымі  могуць стаць і спантанныя дыскусіі, калі тэма вузкая і навучэнцам не даецца час на падрыхтоўку.

У той жа час практыка паказвае, што большасць настаўнікаў неахвотна прымяняе такую форму навучання на ўроку. Яны звычайна тлумачаць гэта нізкім моўным узроўнем навучэнцаў, недастатковым для аргументавання, пастаянным пераходам школьнікаў з замежнай мовы на родную, іх нізкай матывацыяй да такой дзейнасці і г.д.

Асноўным спосабам пераадолення згаданых цяжкасцей і ўмовай паспяховага правядзення дыскусіі з’яўляюцца старанная падрыхтоўка і кіраванне гэтай дзейнасцю педагогам. Для эфектыўнага навучання нао­гул і для ўдзелу ў дыскусіі на ўроку неабходна перш за ўсё стварыць пазітыўную атмасферу ў групе. Узаемнае падбадзёрванне і падтрымка навучэнцамі адно аднаго маюць такое ж вялікае значэнне, як і памяркоўнасць настаўніка да памылак. Вучні павінны вучыцца канструктыўна і кааператыўна ўдзельнічаць у дыскусіі. Гэта прадугледжвае іх актыўнасць, самастойнасць і творчы падыход у вырашэнні тых ці іншых задач, у тым ліку маўленчых, бо кааператыўнасць — гэта перш за ўсё пазітыўнае ўзаемадзеянне, супрацоўніцтва навучэнцаў паміж сабой падчас зносін. Удзельнікі дыскусій арыентаваны на калектыўны вынік і разумеюць, што для выканання задання яны маюць патрэбу адно ў адным.

Вынікам дыскусіі можа стаць кампраміснае рашэнне або фарміраванне незалежнага абгрунтаванага пункту гледжання, і іншыя ўдзельнікі неабавязкова павінны яго прымаць. Такім чынам, акрамя лінгвістычнай, дыскурсіўнай, сацыяльнай і сацыякультурнай кампетэнцый, у навучэнцаў развіваецца таксама сацыяльна-псіхалагічная. Яна ўключае ў сябе ўменне праграмаваць зносіны, эмацыянальна-псіхалагічнае самарэгуляванне, культуру маўленчых выказванняў, якія адпавядаюць нормам вуснай прамовы, гатоўнасць да самавыяўлення. Мінімальныя асновы гэтай кампетэнцыі ва ўмовах школьнага навучання — гэта ўменне слухаць і дазва­ляць іншым выказвацца, адэкватна ўспрымаць меркаванне апанентаў, уменне рэгуляваць гучнасць і тон свайго голасу і г.д.

Матывацыя і гатоўнасць да зносін вучняў у дыскусіі шмат у чым залежаць ад актуальнасці тэмы, ад таго, наколькі асобасна значнай яна стане. У персаналізацыі дыскусіі рэалізоўваецца прынцып асобаснай арыентацыі. Аднак не заўсёды зварот да асобы навучэнца, да яго жыццёвага вопыту з’яўляецца паспяховым. Не заў­сёды падлеткі гатовы расказваць настаўніку і сваім аднакласнікам пра асабісты вопыт і перажыванні па такіх тэмах, як, напрыклад, “Праблемы ў сям’і”, “Канфлікты з аднагодкамі” і інш. У гэтым выпадку мэтазгодна нейтралізаваць тэму, выкарыстаць спецыяльна прыдуманую легенду, звярнуцца да навучэнцаў з абагульненымі пытаннямі. Такая фармулёўка дае магчымасць школьнікам падзяліцца асабістым вопытам не як уласным, а перадаць яго ад iмя абстрактных персанажаў.

Сярод навучэнцаў нямала тых, хто з вялікім задавальненнем прымае ўдзел у дыскусіі і часам можа сам яе ініцыіраваць. Але ёсць і такія (і іх, як правіла, большасць), якім недастаткова цікавай тэмы, ім неабходна больш стымулаў. Пры гэтым асноўныя цяжкасці, якія ўзнікаюць падчас выказвання, маюць пераважна псіхалагічны характар і звязаны з няўпэўненасцю ў сваіх моўных магчымасцях, са страхам зрабіць памылку, аказацца нецікавымі суразмоўцамі. Цяжкасці выклікаюць таксама планаванне і моўнае афармленне выказвання, асабліва падчас вуснай прамовы, калі навучэнцы не маюць дастаткова часу для стараннага адбору слоў. Такія цяжкасці абумоўлены недастатковым аб’ёмам моўных і маўленчых іншамоўных сродкаў, адсутнасцю маўленчага вопыту на роднай мове. У гэтым выпадку мэтазгодна арганізоўваць падрыхтаваныя дыскусіі.

Падрыхтоўка заключаецца ў актывізацыі ў вучняў існуючых ведаў па тэме, ва ўвядзенні новых моўных адзінак, у трэніроўцы пэўных структур і маўленчых уменняў або распрацоўцы асноўнага зместу дыскусіі. Напрыклад, распаўсюджанымі прыёмамі з’яўляюцца “Мазгавы штурм” і “Кошык ідэй”. Правядзенню дыскусіі можа папярэднічаць грунтоўная работа з тэкстам, пры абмеркаванні зместу якога настаўнік звяртае ўвагу вучняў на тыя выказванні, якія могуць быць выкарыстаны пры аргументаванні асабістага меркавання. Незалежна ад моўнага ўзроўню вучняў актуальным з’яўляецца вынясенне настаўнікам на дошку клішэ для афармлення пачатку выказвання, выяўлення інтэнцый згоды, адмовы, сумнення. Такім чынам адбываецца частковае зняцце моўных цяжкасцей, што ў далейшым дазваляе ўдзельнікам дыскусіі менш думаць пра афармленне аргументаў i робіць заданне больш празрыстым і зразумелым.

Стымуляваць навучэнцаў да выказванняў можна таксама праз так званыя дыскусійныя заданні. Пры іх дапамозе тлумачыцца, пра што можна расказваць і навошта. Гэта, безумоўна, матывуе вучняў. Адначасова заданне можа арыентаваць на пэўнае афармленне вынікаў у выглядзе спіса, ліста, дыяграмы і г.д. Падобным чынам аформленыя вынікі складаюць базу для ацэначнага этапу. Так, па тэме “Сяброўства” можна прапанаваць навучэнцам у групавой дыскусіі распрацаваць правілы, як павінны паво­дзіць сябе сапраўдныя сябры. Змест праблемы i адкрыты (які не прадугледжвае ацэнку “правільна — няправільна”) характар абмеркавання спрыяюць арганізацыі на ўроку жывой дыскусіі.

Іншым варыянтам задання па тэме можа стаць абмеркаванне характарыстык сапраўдных сяброў. Затым навучэнцы ў індывідуальным рэжыме ранжы­руюць гэтыя характарыстыкі і расстаўляюць іх у іерархічным парадку па ступені важнасці. Пасля гэтага ўжо ў групах дыскутуюць і дамаўляюцца пра адзіную іерархію, якую павінны будуць абараняць на наступным этапе перад астатнімі ўдзельнікамі. Такое заданне садзейнiчае стварэнню інтэракцыі на ўроку. Навучэнцы арыентуюцца на выкарыстанне пэўных маўленчых узораў (згоды, абгрунтавання і г.д.) і адначасова больш свядома і матывавана абмяркоўваюць пытаннi ўрока, абараняючы асабістае меркаванне, заснаванае на ўласным вопыце. Матываваць школьнікаў на зносіны, зняць моўныя недахопы, псіхалагічна падтрымаць можна таксама пры дапамозе розных арганізацыйных форм дыскусіі.

“Незвычайная дыскусія”. Навучэнцы працуюць у парах, абараняюць розныя пазіцыі, павінны перака­наць адно аднаго ў сваёй слушнасці. Удзельнікі атрымліваюць па адным прадмеце, напрыклад, яблык і аловак. За абмежаваны час яны павінны прыдумаць аргументы, каб пераканаць свайго партнёра ў тым, што пражыць без гэтага прадмета проста немагчыма. Такiя батлы прахо­дзяць перад класам, i астатнім навучэнцам прапануецца ацаніць, чые аргументы былі самымі пераканаўчымі.

“Дыскусія-кірмаш”. Настаўнік задае дыскусійнае пытанне. У гутарцы з рандомнымi суразмоўцамі навучэнцы выказваюць свае меркаванні, выкарыстоўваючы ў выпадку іх супадзенняў маўленчыя ўзоры, якія перадаюць інтэнцыю згоды, і дапаўняюць аргументы адно аднаго. Калі пазіцыі не супадаюць, навучэнцы выказваюць інтэнцыі нязгоды і прыводзяць свае доказы і абгрунтаванні. Па сігнале настаўніка ўдзельнікі мяняюцца партнёрамі. Такім чынам, на працягу абмежаванага часу навучэнцы маюць зносіны з максімальна вялікай колькасцю аднакласнікаў. Падчас размовы яны могуць запісваць аргументы, якія будуць абмяркоўвацца на заключным этапе дыскусіі.

“Дыскусія-цыбуліна”. Навучэнцы фарміруюць два кола (знешняе і ўнутранае) так, што, стоячы адзін насупраць аднаго, утвараюць пары. Такая форма ўзаемаадносін вядома таксама, як “Карусель”, “Падшыпнік”. Настаўнік прапаноўвае тэму, і навучэнцы дыскутуюць са сваімі партнёрамі: выказваюць сваё меркаванне, рэагуюць на рэплікі апанента, згаджаючыся або не. Па ўмоўным сігнале ўдзельнікі знешняга кола робяць крок убок, настаўнік прапануе новую тэму, і навучэнцы абмяркоўваюць яе з новым партнёрам. Ацэнка выбарачных аспектаў, тэм, аргументаў можа затым праводзіцца франтальна.

“Дыскусія-піраміда”. Такая назва тлумачыцца тым, што падчас дыскусіі колькасць удзельнікаў расце, як піраміда. Настаўнік прапаноўвае тэму. Навучэнцы спачатку працуюць  індывідуальна, збіраючы аргументы “за” і “супраць”. Затым удзельнікі дыскусii ствараюць пары і, аб’яднаўшы свае аргументы, вылучаюць найбольш абгрунтаваныя (колькасць такiх аргументаў загадзя вызначаецца настаўнікам). На наступным этапе дзве пары аб’ядноўваюцца i абмяркоўваць сабраныя аргументы, дамаўляючыся, якія з iх з’яўляюцца больш важнымі, і г.д. Падчас такога адбору ўдзельнікі абмяркоўваюць свае пазiцыi, адстойваючы ўласныя аргументы і абгрунтоўваючы іх важнасць. Калі ўсе ўдзельнікі дыскусіі аб’ядноўваюцца ў адну групу, пачынаецца абмеркаванне ўсіх аргументаў.

“Дыскусія па квітках”. Перад пачаткам дыскусіі навучэнцы атрымліваюць 3—4 пустыя карткі (дыскусійныя квіткі), настаўнік прапануе тэму для абмеркавання. Удзельнікі абмяркоўваюць тэму, выказваюць свае аргументы (не забываючы пры гэтым адрэагаваць на папярэдняе выказванне) і за кожны з іх аддаюць па адным білеце. Такім чынам, усе навучэнцы павінны мінімум 3—4 разы выказацца. Квіткі могуць змяшчаць словы цi выразы, якія вучань павінен абавязкова выкарыстаць у сваім адказе, або заданне звярнуцца да іншага вызначанага ўдзельніка і папрасіць яго выказаць сваё меркаванне ў адказ на гэты аргумент.

“Дыскусія ў сетцы”. Такі прыём ідэальна падыхо­дзiць для групы з 4—5 чалавек. Для таго каб стымуляваць навучэнцаў да ўдзелу ў дыскусіі, прапануецца арганізаваць яе ў выглядзе сеткі. Удзельнікі становяцца ў кола, і хтосьці адзін атрымлівае клубок нітак. Настаўнік ставіць праблему, якая можа быць новай для навучэнцаў ці, наадварот, знаёмай (напрыклад, тычыцца тэмы мінулага ўрока або дамашняга задання). Той, у каго ў руках клубок, прапаноўвае першы аргумент “за” ці “супраць” і перадае клубок далей, пакідаючы нітку ў руцэ. Наступны ўдзельнік, атрымаўшы клубок, размотвае яго і адказвае, калі лічыць патрэбным, на папярэдні аргумент або прапануе дадатковы аргумент у падтрымку ці супраць першага. Затым ён перадае клубок далей любому вучню ў коле, але нітку пакідае ў сваёй руцэ і г.д. Такім чынам, у канцы дыскусіі, як скончацца аргументы, паміж удзельнікамі ўтворыцца зблытаная сетка з нітак, а на пальцы кожнага ўдзельніка пэўная колькасць віткоў у залежнасці ад таго, колькі хто прыводзіў аргументаў. Такая арганізацыйная форма матывуе навучэнцаў, стварае адчуванне, з аднаго боку, групавога адзінства, з другога — свое­асаблівага спаборніцтва. На заключным этапе можна коратка сістэматызаваць усе выказванні і прыйсці да якога-небудзь кампраміснага рашэння.

“Дыскусія-святлафор”. Група дзеліцца на дзве каманды, удзельнікі якіх становяцца тварам адно да аднаго. Камандам прапануецца выбраць картку зялёнага або чырвонага колеру. Картка зялёнага колеру азначае, што гэтая каманда павінна прапаноўваць толькі аргументы “за”. Чырвоная картка азначае, што каманда павінна прапаноўваць толькі аргументы “супраць”. Настаўнік ставіць праблему, і першы ўдзельнік якой-небудзь каманды выказвае першы аргумент “за” ці “су­праць” у залежнасці ад колеру сваёй карткі. Затым ён перадае картку свайму таварышу па камандзе. Той чакае, калі апанент, які стаіць насупраць, адкажа сваім аргументам і перадасць картку наступнаму суседу. Такім чынам, картка праходзіць па ўсёй камандзе, а дыскусія ўяўляе сабой зігзагападобны абмен аргументамі. Калі хто-небудзь з каманды не можа прывесці аргумент, ён тут жа перадае картку свайму суседу па камандзе. Адпаведна тая каманда, у якой картка хутчэй дайшла да апошняга ўдзельніка, прывяла менш аргументаў і прайграла. У любы момант дыскусіі настаўнік можа даць жоўтую картку любому ўдзельніку, каб той падвёў прамежкавы вынік абмеркавання: у каго аргументы больш абгрунтаваныя, хто самы актыўны? Такая форма дыскусіі стымулюе ўдзел усіх навучэнцаў — работа ў камандзе і элемент спаборніцтва садзейнiчаюць развiццю адказнасці за канчатковы вынік, што стымулюе кожнага да выказвання. Таксама пры гэтай арганізацыйнай форме ўсе атрымліваюць аднолькавую магчымасць выказацца (актыўнасць адных не заглушае іншых, больш слабых ці больш сарамлівых).

Разгледжаныя метадычныя аспекты паспяховага правядзення дыскусіі (стварэнне пазітыўнай атмасферы, зняцце моўных перашкод, персаналізацыя дыскусіі, выкарыстанне розных арганізацыйных форм) маюць адну мэту — матываваць навучэнцаў да выказвання ўласнага меркавання на замежнай мове. Выкарыстанне пры гэтым дыскусіі як адной з форм навучання абумоўлівае развіццё некаторых спецыфічных характарыстык такіх зносін, важных не толькі ў лінгвістычным, але і ў сацыяльна-псіхалагічным плане.

Iлюстрацыяй i прыкладам практычнай рэалiзацыi апiсаных падыходаў можа быць урок англiйскай мовы па тэме “Фаст-фуд: за i супраць” у 8 класе.

Тэма ўрока: “Фаст-фуд: за і супраць”

Тып урока: урок комплекснага прымянення ведаў, уменняў, навыкаў на аснове ўжывання актыўных метадаў навучання.

Мэта: удасканаленне навыкаў маўлення.

Прагназуемы вынік: мяркуецца, што да заканчэння ўрока навучэнцы змогуць растлумачыць, прааналіза­ваць і параўнаць станоўчыя і адмоўныя бакі фаст-фуду.

Задачы:

  • стварыць умовы для актыўнага маўленчага ўзаемадзеяння;
  • спрыяць развіццю ўменняў выкарыстоўваць у вуснай мове інфармацыю, атрыманую падчас успрымання тэксту на слых;
  • удасканальваць навыкі пошукавага чытання, накіраванага на агульнае разуменне тэксту;
  • спрыяць фарміраванню ўменняў планаваць камунікатыўныя паводзіны, выказваць аргументаваны пункт гледжання і стаўленне да праблемы.

Метады: камунікатыўны, інтэрактыўны, праблемны.

Абсталяванне: камп’ютар, інтэрактыўная дошка, мультымедыйны праектар, раздатачны матэрыял, магніты, маркеры, постары.

Ход урока

1. Арганізацыйна-матывацыйны этап (да 3 хвілін).

Мэта (чаканы вынік): стварэнне псіхалагічнай гатоўнасці класа да ўрока, увядзенне ў атмасферу іншамоўных зносін.

Задачы: падрыхтаваць вучняў да працы, стварыць сітуацыю поспеху, сітуацыйна выйсці на тэму ўрока.

Дзейнасць настаўніка

 

Дзейнасць

навучэнцаў

Вітае навучэнцаў, сітуацыйна абыгрывае і выводзіць навучэнцаў да праблемы, якая будзе абмяркоўвацца на ўроку.

Good morning! I`m glad to see you. Are you ready to start?

Do you like the word “quickly”? It sounds like bird singing, isn`t it? Do you know any synonyms to this word? Yes, “fast”. What are your associations with it? (fast train, fast food)

Do you know any synonyms to “fast food”? Yes, junk food.

Do you like fast food? Is it tasty?

Do you like to visit fast food restaurants?

Have you ever been to McDonald`s?

Do you think fast food is good for your health?

Is fast food healthy? What is your opinion?

Эмацыя­нальна настройваюцца на работу

 

2. Этап актуалізацыі ведаў і мэтапакладання (да 5 хвілін).

Мэта (чаканы вынік): падрыхтоўка навучэнцаў да свядомага засваення вучэбнага матэрыялу, вызначэнне мэт урока і яго канчатковага выніку, матывацыя на пазнавальную дзейнасць.

Задачы: актывізаваць суб’ектны вопыт навучэнцаў, апорныя веды і ўменні; вызначыць узровень ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па тэме; стварыць умовы для вызначэння асобасна значных мэт урока; сфарміраваць пазнавальную цікавасць да матэрыялу, які вывучаецца.

Дзейнасць настаўніка

 

Дзейнасць

навучэнцаў

У ходзе гутаркі стварае ўмовы для вызначэння навучэнцамі асобасна значнай мэты ўрока, разам з навучэнцамі абмяркоўвае ключавыя моманты ўрока і фіксуе іх на дошцы.

Now I`d like you to vote. Are you for or against fast food? Come here and make a choice. Thanks, so this is your personal opinion.

Do you think you know everything about fast food?

Why is this topic so controversial?

Do you want to find the answers?

Great, so it is our task for today. We`ll try to find answers to all these questions and form an opinion whether fast food is good or bad

Адказваюць на пытанне настаўніка “Я за цi супраць фаст-фуду?” (калi вучань лiчыць, што фаст-фуд — гэта добра, ён прыклейвае зялёны стыкер на правы бок дошкi, даказваючы свой пункт гле­джання; калi вучань лi­чыць, што фаст-фуд — гэта дрэнна, ён прыклейвае чырвоны стыкер на левы бок дошкi, даказваючы свой пункт гледжання)

 

3. Аперацыйна-пазнавальны этап (да 25 хвілін).

3.1. “Мазгавы штурм”. Работа ў групах. Вызначэнне плюсоў і мінусаў фаст-фуду.

Мэта (чаканы вынік): абмеркаванне аргументаў “за” і “супраць” фаст-фуду на аснове ведаў і асабістага вопыту, складанне апорнай схемы на аснове тэксту з наступнай вербалізацыяй матэрыялу.

Задачы: адпрацоўка маўленчых мадэлей; стварэнне ўмоў для супрацоўніцтва і актыўнага маўленчага ўзаемадзеяння.

Дзейнасць настаўніка

 

Дзейнасць

навучэнцаў

Каардынуе дзейнасць навучэнцаў.

So, judging by your voting some of you are for fast food and some  are against it, let`s make 2 groups. The first group has to think about arguments for fast food, discuss them and put them down, the 2nd group- arguments against fast food. You have 3 minutes.

Who wants to start? (presentations of group work)

У групах абмяркоўва­юць аргументы “за” і “су­праць” фаст-фуду, пiсьмова фіксуюць вынікі, прэзентуюць iх адно аднаму

 

3.2. Абмеркаванне аргументаў.

3.2.1. Гісторыя фаст-фуду. Работа з тэкстам.

Мэта (чаканы вынік): абмеркаванне артыкула, пошук доказаў і аргументаў.

Задачы: садзейнічаць удасканаленню маўленчых навыкаў вучняў; стварыць умовы для актыўнага маўленчага ўзаемадзеяння; удасканалiць навыкі пошукавага чытання, накіраванага на агульнае разуменне тэксту.

Дзейнасць настаўніка

 

Дзейнасць

навучэнцаў

Каардынуе дзейнасць навучэнцаў.

Fast food is popular all over the world, but do you know where it was invented? At home you read about the most famous fast food dishes. What are they? What have you learn about their origin? Let`s see how attentive you were at home, choose the right answers to these questions. Pupils` Handout, ex.1 (Дадатак 1)

Адказваюць на пытанні настаўніка, абмяркоўваюць змест тэксту пра гісторыю фаст-фуду (дам. заданне)

 

3.2.2. Запаўненне табліцы пра шкоду фаст-фуду для здароўя (парная работа).

Мэта (чаканы вынік): доказ шкоды фаст-фуду.

Задачы: садзейнічаць удасканаленню маўленчых навыкаў вучняў; стварыць умовы для актыўнага маўленчага ўзаемадзеяння.

Дзейнасць настаўніка

 

Дзейнасць

навучэнцаў

Каардынуе дзейнасць навучэнцаў.

So, now we know the origin of fast food, let`s analyze if it is healthy. You task is to think it over, discuss in pairs and fill in the table. Pupils` Handout, ex.2 (Дадатак 1). You have 3 minutes

Абмяркоўваюць у парах уплыў фаст-фуду на здароўе людзей, запаўняюць табліцу

 

3.2.3. Актывізацыя ўжывання зваротных займеннікаў.

Мэта (чаканы вынік): доказ шкоды фаст-фуду.

Задачы: садзейнічаць удасканаленню маўленчых навыкаў вучняў; стварыць умовы для актыўнага маўленчага ўзаемадзеяння.

Дзейнасць настаўніка

 

Дзейнасць

навучэнцаў

Выходзіць на выкарыстанне зваротных займеннікаў, каардынуе дзейнасць навучэнцаў.

By the way, can you make these dishes at home?

Can you make pizza yourself?

Can you make hot dogs yourself?

What is it “myself/yourself’? Yes, reflexive pronouns.

Let`s revise them, take your seats at the computers, you have a test in front of you, do it, check the answers, if you have no mistakes, show me a green card, if you have 2 -3 mistakes, show me a yellow card, if you have more mistakes, show me a red card.

If you have a red card, click the first link on the screen, if you have a yellow card, click the 2nd link, if you have a red card, click the 3d link. Pupils` Handout, ex.3 (Дадатак 1).

What are your results? Do you have any questions connected with the usage of reflexive pronouns?

Now take your seats, please. Look at the screen.

Эмацыянальная фізкультхвілінка (прагляд рэкламнага роліка — https://www.youtube.com/watch?v=WrHslVuqFyI)

Do you like coca-cola?

Выконваюць анлайн-тэст, правяраюць, карэкцiруюць, выконваюць дыферэнцыраваныя заданнi (прыём “Святлафор”)

Праглядаюць
відэасюжэт Reflexive Pronouns, абмяркоўваюць правiла ўжывання зваротных займеннiкаў (https:// www.youtube.com/ watch?v=
rOIted1JcHM)

3.2.4. Кока-Кола. Успрыманне аўдыятэксту.

Мэта (чаканы вынік): разуменне навучэнцамі агульнага сэнсу тэксту, удасканаленне маўленчых навыкаў на аснове інфармацыі, атрыманай у ходзе ўспрымання іншамоўнага тэксту на слых.

Задачы: стварыць умовы для ўдасканалення ўменняў успрымання на слых.

Дзейнасць настаўніка

 

Дзейнасць навучэнцаў

 

Тлумачыць заданне, каардынуе дзейнасць навучэнцаў.

Do you know anything about the origin of Coca-Cola? Who invented it?

Let`s watch the movie, be attentive, try to understand it, and do the tasks, please. Pupils` Handout, ex.4 (Дадатак 1).

What have you learnt about the origin of Coca-Cola?

What surprised you most?

Праглядаюць відэасюжэт Animated History of Coca-Cola (https://www.youtube.com/watch?v=W_bXxipRO-s),выконваюць заданні, правяраюць адно аднаго (узаемакантроль), абмяркоўваюць змест

 

3.2.5. Кока-Кола. Работа з тэкстам.

Мэта (чаканы вынік): пошук новай інфармацыі.

Задачы: удасканалiць навыкі пошукавага чытання, накіраванага на агульнае разуменне тэксту; садзейнічаць удасканаленню маўленчых навыкаў вучняў.

Дзейнасць настаўніка

 

Дзейнасць

навучэнцаў

Тлумачыць заданне, каардынуе дзейнасць навучэнцаў.

I propose you to read a text about Coca-Cola and find the information which wasn`t mentioned in the movie. Pupils` Handout, ex.5 (Дадатак 1).

What new facts about Coca-Cola have you found here?

Can we say that Coca-Cola is healthy?

Праглядаюць тэкст, выконваюць заданні, абмяркоўваюць змест, адказваюць на пытанні настаўніка

 

4. Кантрольна-ацэначны этап (да 12 хвілін).

4.1. “Дыскусія ў сетцы” па тэме “Плюсы і мінусы фаст-фуду”.

Мэта (чаканы вынік): усведамленне вучнямі шкоды фаст-фуду, свайго стаўлення да праблемы.

Задачы: садзейнічаць удасканаленню маўленчых навыкаў вучняў; стварыць умовы для актыўнага маўленчага ўзаемадзеяння.

Дзейнасць настаўніка

 

Дзейнасць

навучэнцаў

Дае ўстаноўкі, каардынуе работу навучэнцаў.

Please, stand up, make a circle. Catch the ball, continue the previous statement, try to use the information we have discussed today. (“Net discussion”)

Thanks for the opinions you have shared with your classmates. Take your seats.

So our lesson is almost over. Are you still sure that fast food is both tasty and healthy? Has anybody changed his or her opinion? Let`s vote once again. How can you explain your choice?

Прапаноўвае вучням змяніць свой пункт гледжання (стыкеры на дошцы)

Абмяркоўваюць станоўчыя i адмоўныя бакi фаст-фуду, прыводзячы свае аргументы, пры дапамозе клубка нiтак ствараюць сетку.

 

 

 

 

 

 

 

 

Вяртаюцца да стыкераў на дошцы, па жаданнi мяняюць стыкеры, даказваючы свой пункт гледжання

4.2. Падвядзенне вынікаў урока, тлумачэнне дамашняга задання.

Задачы: садзейнічаць развіццю здольнасці да рэфлексіі сваёй дзейнасці; ацаніць работу навучэнцаў; дыферэнцыраваць дамашняе заданне, растлумачыць яго выкананне.

Дзейнасць настаўніка

 

Дзейнасць навучэнцаў

 

Ацэньвае навучэнцаў пасля іх самаацэнкі, тлумачыць дамашняе заданне.

Were any tasks difficult for you?

Was it easy for you to understand the video?

Did you like to work in groups?

Are you satisfied with your work today?

Your marks are…

Fast food is very popular in the USA. At home you are to read a text about American food (Pupils` Sheet ex.6 (Дадатак 1). Be ready to speak about typical American food.

Do you have any questions?

Thank you for the lesson, you may be free

Ацэньваюць сваю работу на ўроку, запісваюць заданне

 

 

Дадатак

 

Інеса ЗУБРЫЛІНА,
старшы выкладчык кафедры паслядыпломнай моўнай адукацыі МДЛУ,
член клуба “Крыштальны журавель”.