Дыялог пакаленняў

У Брэсце прайшла традыцыйная сустрэча ўдзельнікаў клуба “Дыялог” савета ветэранаў Ленінскага раёна. У малой зале кінатэатра “Беларусь” сабралася кіраўніцтва раёна, ветэраны вайны і працы, вучні. У рамках дыялогу пакаленняў была абмеркавана тэма 100-годдзя ўтварэння БССР.

Успаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і ветэранаў працы дазволілі вучням і студэнтам адчуць атмасферу гераічнага мінулага роднай краіны. Святочны канцэрт з удзелам дзіцячых творчых калектываў парадаваў ветэранаў. Яркія танцавальныя нумары, самабытныя і меладычныя вакальныя кампазіцыі, эфектныя акрабатычныя нумары — доказ таго, што ў беларускай моладзі ёсць усе магчымасці рэалізаваць творчыя таленты, дасягнуць высокіх спартыўных вынікаў. Здаровыя і шчаслівыя людзі — аснова дзяржавы.

Намеснік старшыні савета ветэранаў кіраўнік клуба “Дыялог” Ленінскага раёна Брэста Марыя Паўлаўна Мешчанчук падзякавала вучням сярэдняй школы № 18 Брэста за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні сустрэчы.

Таццяна МУХАРОЎСКАЯ,
педагог дадатковай адукацыі сярэдняй школы № 18 Брэста.