Дзед Мароз летам?

1 чэрвеня ў яслях-садзе № 10 Смаргоні прайшло свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

З самай раніцы да выхаванцаў завітаў нечаканы госць — Дзед Мароз. Дзеці разам з вясёлымі матылямі і цудоўным Летам распавялі Дзядулі Марозу пра гэту дзівосную пару года. Яны чыталі вершы, адгадвалі загадкі, з запалам танцавалі, рабілі вясёлую размінку, удзельнічалі ў эстафеце. Дзед Мароз на развітанне падарыў дзецям салодкія падарункі і паабяцаў прыйсці ў госці ў новым 2019 годзе.

Свята прадоўжылася на ўчастку дзіцячага сада, які дзеці ўпрыгожылі гірляндай з паветраных шарыкаў. Разам з Пятрушкам яны гулялі і танцавалі. Нашы выхаванцы наведалі пчальнік з пчоламі, надыхаліся свежым паветрам ля сажалкі, прагуляліся да метэастанцыі, наталіліся цудоўным надвор’ем.

Н.Н.МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 10 г. Смаргоні”.