Дзейнасць маленькіх блогераў і фарміраванне культуры бяспекі — чытайце ў дадатку «Планета дзяцінства»

- 16:15Новости

Новы выпуск «Планеты дзяцінства» ўбачыць свет у «Настаўніцкай газеце» 17 кастрычніка.

  • У Пагост-Загародскім дзіцячым садзе з выхаванцамі займаюцца альбатэрапіяй — лепяць з гліны і салёнага цеста жывёл, герояў казак. Гэта развівае фантазію ў малых, здымае трывожнасць. Кажуць, дашкалят ад такіх заняткаў не адцягнуць.
  • А ў Смілавічах у дзіцячым садзе № 2 выхоўваюць прафесійна-арыентаваных блогераў: тут у разгары праект па фарміраванні ўяўленняў дзяцей аб прафесіях праз блогерства. Ва ўстанове ёсць міні-студыя, а яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі з педагогамі вядуць сваю старонку ў Instagram.
  • Выступленне шумавога аркестра дашкольнікаў можна паслухаць у Дабрамыслінскім дзіцячым садзе Лёзненскага раёна. Музыка тут гучыць пастаянна — дзеці іграюць на трохвугольніках, лыжках, маракасах, трашчотках.
  • У матэрыяле нашага аўтара — педагога дзіцячага сада з Пінска — сакрэты фарміравання культуры бяспекі ў дашкольнікаў. Іх тут вучаць 5 крокам ратавання, арганізуюць гульні-драматызацыі, якія паказваюць, як сябе паводзіць, калі здарыцца бяда.

Прыемнага чытання!

Лізавета МІЦКЕВІЧ
Фота прадастаўлена ўстановай адукацыі