Дзеля моладзі і краіны

- 12:01Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

У Віцебску стартавалі семінары “Паспяховыя практыкі ў рабоце з моладдзю”, якія ў далейшым пройдуць ва ўсіх абласцях Беларусі.

Арганізатарамі выступілі Мі­ністэрства адукацыі Рэс­публікі Беларусь, БРСМ, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама і абласная арганізацыйная структура РДГА “Беларускае таварыства “Веды”. Работа праходзіла па двух блоках. Спачатку кампетэнтныя эксперты сустрэліся з прадстаўнікамі працоўнай моладзі, кіраўнікамі пярвічных арганізацый БРСМ і спецыялістамі па рабоце з моладдзю. Затым да размовы далучыліся спецыялісты галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, кіраўнікі раённых (гарадскіх) арганізацый БРПА і педагогі, якія курыруюць дзейнасць БРСМ і піянерыі ва ўстановах адукацыі.

 

Семінары нацэлены на актывізацыю зваротнай сувязі з рэгіёнамі, пошук новых падыходаў і маштабаванне эфектыўных рашэнняў у рабоце з моладдзю. Асаблівая ўвага была ўдзелена дзейнасці Рэспубліканскага савета працоўнай моладзі, узаемасувязі, пераемнасці і кансалідацыі патэнцыялу БРСМ і БРПА на сумеснай “Платформе магчымасцей”, арганізацыі і правядзенню агітацыйна-іміджавых мерапрыемстваў, а таксама ўдасканаленню выхаваўчай работы ў калектывах. 

 

Чытайце матэрыял Таццяны Бондаравай у нумары ад 11 кстрычніка 2022 года.