Дзень без аўтамабіля

- 17:10Нам пішуць

Ваўкавыскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі вырашыў узяць удзел у акцыі “Дзень без аўтамабіля”. Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем залішняга выкарыстання асабістых аўтамабіляў і іх шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя і здароўе насельніцтва.

У гэты дзень у рамках дня сельскага школьніка наш цэнтр наведалі навучэнцы з вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад — сярэдняя школа п. Юбілейны. Для іх была арганізавана экскурсія ў музей гісторыі тэхнікі. У аб’яднаннях па інтарэсах “Робататэхніка” і “Пачатковае тэхнічнае мадэляванне” праведзены майстар-класы. Педагог-арганізатар правяла гульнявую праграму “Пешаход, мудрым будзь — бяспечны будзе шлях!”.

Напрыканцы дзецям уручылі агітацыйныя лістоўкі пра дзень без аўтамабіля. Гэтыя лістоўкі маленькія рупліўцы раздавалі ў гандлёвым цэнтры і заклікалі пакінуць свой аўтамабіль на стаянцы або ў гаражы, скарыстаўшыся ў гэты дзень грамадскім транспартам.

Дзеці вельмі спадзяюцца, што іх дзеянні прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем залішняй колькасці аўтамабіляў і забруджвання імі паветра.

Кацярына ХЛАДНІЦКАЯ,педагог-арганізатар
Ваўкавыскага раённага цэнтра
тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.