Дзень бяспекі

- 16:58Нам пішуць

У рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, якая праходзіць з 1 па 17 сакавіка і прысвечана Сусветнаму дню грамадзянскай абароны, 3 сакавіка 2017 года ў Уселюбскім вучэбна-педагагічным комплексе “дзіцячы сад — сярэдняя школа” прайшоў адзіны дзень грамадзянскай абароны.

У гэты дзень ва ўсіх класах былі праведзены “Урокі бяспекі . Для вучняў 1—4 класаў былі паказаны вучэбныя відэафільмы “Чароўная кніга МНС”, а вучням старэйшых класаў — “Дзеянне па сігнале “Увага ўсім!”. Свае веды па мерах бяспекі вучні змаглі замацаваць у час правядзення тэматычных конкурсаў і віктарын.

У акцыі прыняў удзел прадстаўнік Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В.У. Раманенка, які правёў абавязковую агульнашкольную вучэбную эвакуацыю. Сігналам трывогі пры эвакуацыі з’яўляюцца тры кароткія званкі, пасля якіх усе павінны пакінуць будынак школы. Вучні разам з педагогамі хутка, арганізавана, без панікі за 5 хвілін пакінулі будынак. На агульнашкольнай лінейцы прадстаўнік МНС правёў інструктаж з навучэнцамі аб правілах бяспекі пры надзвычайных сітуацыях, аб дзеяннях па сігнале “Увага ўсім!”, а яшчэ нагадаў аб тым, што неабходна выконваць правілы бяспекі штодзённа, а таксама ў перыяд веснавыхканікул.

Аксана ЦЕРАХОВІЧ,
класны кіраўнік 11 класа.