Дзень добрых спраў

- 15:22Нам пішуць

17 сакавіка, у шосты школьны дзень, вучні і іх бацькі, педагогі Казлоўшчынскай сярэдняй школы ўзялі ўдзел у раённай валанцёрскай акцыі “Дзень добрых спраў”.

Члены валанцёрскага атрада “Добрае сэрца”, а таксама дарослыя здзейснілі сапраўды добрыя справы: наведалі адзінокіх грамадзян, якія жывуць у г. п. Казлоўшчына, вёсках Падвялікае, Скрундзі, Войневічы. Адзінокім людзям была аказана практычная дапамога: дзяўчаты і хлопцы навялі парадак у дамах састарэлых людзей, прыбралі смецце ў дварах, накалолі і нанасілі дроў; дзе патрабавалася, паправілі плот, купілі неабходныя прадукты харчавання. Дарослыя па просьбах пажылых людзей вымералі ціск. І, канешне, размаўлялі аб жыцці…

Гэты дзень пакінуў у душах састарэлых людзей не толькі падзяку, але і спакой ад таго, што яны не забытыя маладым пакаленнем у сённяшнім неспакойным свеце.

Ганна ШУНДРЫК,
настаўніца пачатковых класаў,
старшыня прафсаюзнай арганізацыі
Казлоўшчынскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна.