Дзень роднай мовы з Віктарам Вабішчэвічам

- 16:51Нам пішуць

У рамках Года малой радзімы, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы 20 лютага Хатамельская сярэдняя школа запрасіла чытачоў і ўсіх ахвотных на сустрэчу “Каларытнае і трапнае беларускае слова”, падчас якой адбылося знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Віктара Вабішчэвіча, паэта-земляка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

На сустрэчу з літаратарам прыйшлі вучні розных класаў, тыя, каму сапраўды падабаецца чытаць кнігі на беларускай мове, а тым больш кнігі сваіх землякоў, з якіх можна даведацца шмат новага аб сваім краі.

На пачатку сустрэчы вучні 11 класа прапанавалі паслухаць невялічкую нізку вершаў Віктара Вабішчэвіча рознай тэматыкі, падрыхтавалі выставу малюнкаў да вершаў паэта, а ўжо потым ўсе маглі задаць пытанні і атрымаць на іх адказы. Цікавы аповед паэта-земляка пра сваю творчасць аздабляўся жартамі, вучні дзівіцца смазе жыцця паэта.

Для чытачоў маладога пакалення было адкрыццём, што Віктар Васільевіч як паэт — адзін з нямногіх, хто застаўся стала жыць на Століншчыне, шчодрай на літаратурныя таленты.

На развітанне вучні і настаўнікі дзякавалі Віктару Васільевічу, зачараваныя яго мовай, атрымалі аўтограф са спадзяваннем ладзіць такія карысныя сустрэчы часцей.

Віктар Васільевіч Вабішчэвіч вельмі цікавы, удумлівы суразмоўца, чалавек інтэлектуальны, таму сустрэча з ім надоўга запомніцца надоўга і захавае толькі цёплыя ўспаміны.

Святлана КАЛЯДА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Хатамельскай сярэдняй школы
Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.