Дзеці ў інтэрнэце

- 11:30Адукацыйная прастора

Сёння большасць людзей не могуць уявіць сваё існаванне без інтэрнэту. У наша жыццё ён увайшоў вельмі ўстойліва і даўно стаў не проста забавай, а неабходнасцю.

У рамках раённага месячніка інфармацыйнай бяспекі дзяцей і падлеткаў у сетцы, які стартаваў з 1 лютага 2019 года, у сярэдняй школе № 1 Навагрудка класныя кіраўнікі праводзяць урокі бяспечнага інтэрнэту з удзе­лам педагога-псіхолага. Так у 3 “А” класе прайшоў урок “Карысць і шкода інтэрнэту” ў форме пазнавальнай гульні з элементамі трэнінгу. Галоўнай мэтай заняткаў было фарміраванне ў дзяцей навыкаў ацэнкі сітуацыі ў сетцы і прыняцця адказнасці за паводзіны ў ёй.

Падчас заняткаў навучэнцы паглядзелі мультфільм “Фіксікі. Інтэрнэт”, удакладнілі свае ўяўленні пра сусветную павуціну, даведаліся пра інтэрнэт-небяспекі і вучыліся супрацьстаяць ім, у чым дапамаглі гульні і практыкаванні. Актыўна ўдзельнічаючы ў іх, дзеці пазнаёміліся з такімі тэрмінамі, як “спам”, “спам-фільтр”, “вірус”, “антывірус”. У канцы заняткаў навучэнцы прыйшлі да высновы, што інтэрнэт можа быць цудоўным і карысным сродкам для навучання, адпачынку і зносін з сябрамі. Але, як і рэальны свет, сетка можа быць небяспечнай.

Марына ГРЫНЬКО,
педагог-псіхолаг сярэдняй школы № 1 Навагрудка.