Дзіця і прырода

Напрыканцы лютага ў Вераб’евіцкім дзіцячым садзе — базавай школе Навагрудскага раёна прайшло метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў рознаўзроставай групы дзіцячага сада па тэме “Выкарыстанне ў вучэбным працэсе здароўезберагальных тэхналогій і методык”. Настаўнікі наведалі заняткі ў дзіцячым садзе.

Вялікую ролю ў развіцці выхаванцаў нашай рознаўзроставай групы адыгрывае спецыяльна арганізаваная дзейнасць па розных раздзелах вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Раздзел “Дзіця і прырода” займае значнае месца ў пазнавальным развіцці дзіцяці. На працягу ўсіх заняткаў прымянялі здароўезберагальны падыход. Дзеці рухаліся, мянялі позы падчас выканання заданняў. Выхаванцы выпраўляліся ў падарожжа пад гукі зімовай музыкі, што спрыяла іх эмацыянальнаму настрою. Таксама адгадвалі загадкі, выкладалі з геаметрычных фігур снегавіка, малявалі. Быў улічаны стан здароўя выхаванцаў, кантралявалі паставу малышоў.

Вольга РАДЧАНКА,
дырэктар Вераб’евіцкага ВПК дзіцячы сад — базавая школа Навагрудскага раёна.