Дзіўная пара

- 11:42Нам пішуць

Летам выхавальнікі Нягневіцкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна стварылі такія ўмовы для дзяцей, каб яны шмат часу праводзілі на свежым паветры, загартоўваліся, вучыліся разумець і любіць дзіўны свет раслін і жывёл. Для выхаванцаў праводзіліся гульні з вадой — адна з любімых дзіцячых забаў, спартыўныя мерапрыемствы, свята імяніннікаў, музычна-тэатралізаваны паказ “Запалкі чапаць НЕ СМЕЙ!”, свята ветрыку. У госці да дзяцей завіталі тэатр-студыя “АЛІМП” з тэатральна-гульнявым паказам “Карта скарбаў”, навучэнцы Нягневіцкай сярэдняй школы і нават вожык прыбег на сваіх кароценькіх ножках.

Наша задача як педагогаў заключаецца ў тым, каб кожны дзень прыносіў дзецям нешта дзіўнае, быў напоўнены цікавым пазнавальным зместам, каб успаміны аб летнім часе ў дзіцячым садзе яшчэ доўга выклікалі ў выхаванцаў станоўчыя эмоцыі, а садзейнічалі гэтаму добрае надвор’е, сонца, зялёныя дрэвы, шум лістоты і кветкі.

Вольга ВОЙНА,
настаўнік-дэфектолаг Нягневіцкага ДЦРД.