Дзівосны свет ІТ

- 9:36Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Ідучы насустрач пажаданням дзяцей і іх бацькоў, у Лідскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці развіваюць IT-­напрамак. Цэнтр з’яўляецца каардынатарам для паступлення дзяцей Лідскага раёна ў Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк.

— У гэтым годзе як ніколі запатрабавана праграмаванне, многія групы набраны з перавышэннем колькасці дзяцей. Такога не было за ўсю гісторыю існавання цэнтра, а я працую тут 36 гадоў, — расказаў дырэктар Лідскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці Валерый Грабоўскі. — Запыт павышаны на IT-напрамак, напрыклад, робататэхніка карыстаецца вялікім попытам сярод дзяцей. Вядома, гэта даніна модзе, але мы вітаем жаданне школьнікаў паглыб­ляць веды і выкарыстоўваем увесь свой патэнцыял, каб дапамагчы ім. Заняткі праводзім на працягу 7 дзён, найбольшая загрузка па суботах, калі працуе да паловы ўсіх аб’яднанняў.

Дзеці спачатку займаюцца з простымі канструктарамі, затым пераходзяць на больш складаныя. А хто хоча далей разві­ваць свае навыкі, можа працягнуць навучанне ў аб’яднанні “IT-свет”, якое ўпершыню адкрыта на пачатку навучальнага года і створана на базе гуртка “Камп’ютарны спорт”.

 

Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 22 лістапада 2022 года.