Дзяржава пайшла насустрач людзям

- 9:36Інфармацыйная гадзіна

Рашэнне аб карэкціроўцы спісаў плацельшчыкаў збору на фінансаванне дзяржрасходаў, а таксама часовае прыпыненне яго спагнання з’яўляецца справядлівым і своечасовым. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Алег Леўшуноў.

“Такая паўза дасць магчымасць удакладніць усе спісы на месцах, паколькі ў іх павінны ўваходзіць выключна тыя, хто абавязаны плаціць збор. Не сакрэт, што ў гэтых спісах былі недакладнасці і паведамленні на яго выплату часта прыходзілі не тым людзям, — адзначыў Алег Леўшуноў. — Цяпер у мясцовых органаў улады, дэпутатаў будзе час, каб усё яшчэ раз перагле­дзець і зняць праблемныя пытанні”.

На нарадзе кіраўнік дзяржавы даручыў разабрацца ва ўсіх аспектах рэалізацыі дэкрэта. “Усе агучаныя рашэнні дэманструюць, што дзяржава пайшла насустрач людзям”, — падкрэсліў дэпутат.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на галоўную задачу дэкрэта — далучыць да працы тых, хто здольны і павінен працаваць.