Дзяржаўная падтрымка — творчым

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Са сродкаў фонду амаль Br358 тысяч накіруюць на заахвочванне 228 прадстаўнікоў таленавітай моладзі і 9 творчых калектываў. Ім будуць прысуджаны стыпендыі, прэміі, аказана матэрыяльная дапамога.

Акрамя таго, выдзелены гранты на арганізацыю і правядзенне рэспубліканскай выстаўкі мастацкіх твораў навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, рэалізацыю творчага праекта “Музычная спадчына Радзімы” — гастрольна-канцэртнага тура духавога аркестра і салістаў акадэміі музыкі, прымеркаванага да 90-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР прафесара Яўгена Глебава ў Год малой радзімы, а таксама на набыццё абсталявання для заняткаў мастацкай творчасцю ў мэтах павышэння прафесійнага майстэрства навучэнцаў і студэнтаў устаноў адукацыі сферы культуры.