Дзяржаўная падтрымка

- 15:53Актуально, На парадку дня

Выдаткі на школьнае харчаванне павялічацца.

Савет Міністраў Рэспуб­­лікі Беларусь 11 ліпеня 2022 года прыняў пастанову № 458 “Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 г. № 317”, якой з 15 ліпеня 2022 года прадугледжана павелічэнне грашовых норм выдаткаў на харчаванне навучэнцам на 9—13% у залежнасці ад віду ўстановы, часу знаходжання і ўзросту навучэнцаў.

“Гэта не тыя грошы, якія бацькі павінны даваць дзецям на школьную сталовую, а сродкі дзяржавы, якія ідуць на бясплатнае харчаванне для 65% дзяцей у Беларусі: вучняў 1—4 класаў, усіх навучэнцаў сельскіх школ і іншых катэгорый. 

Гэта азначае, што Савет Міністраў прыняў пастанову, згодна з якой дзяржаўная падтрымка павялічваецца. Нормы харчавання перагледжаны з улікам інфляцыі і росту цэн на прадукты. Павышэнне гэтае не самае вялікае, ад 50 капеек да 1,5 рубля (у залежнасці ад узросту). Але ў сукупнас­ці гаворка ідзе пра 25 млн руб­лёў, якія выдаткуе дзяржава. Такім чынам, дзяржава выдзяляе дадатковае бюджэтнае фінансаванне на якаснае харчаванне школьнікаў”, — патлумачыў намеснік міністра адукацыі Сяргей Руды.

Вольга ДУБОЎСКАЯ.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.