Дзяржава будзе рабіць усё неабходнае для стварэння самых лепшых, камфортных умоў для жыцця дзяцей

- 14:25Нашы дзеці

Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка павіншаваў з надыходзячымі святамі выхаванцаў Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў час рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Ігар Петрышэнка адзначыў поспехі выхаванцаў дома-інтэрната ў розных творчых і спартыўных мерапрыемствах — а такіх нямала. Ён падкрэсліў, што дзяржава і ў далейшым будзе рабіць усё неабходнае для стварэння самых лепшых, камфортных умоў для жыцця, вучобы, творчасці, заняткаў фізкультурай і спортам усіх беларускіх дзяцей.

Госць прыехаў напярэдадні Новага года з падарункамі — ад урада ўстанова атрымала два сучасныя тэлевізары. Дзеці ўручылі ў адказ рукатворны падарунак.

Дом-інтэрнат створаны ў 1932 годзе, і сёння гэтая ўстанова замяніла бацькоўскі дом для 281 чалавека.