Дзяржава шмат робіць для работнікаў сяла

- 11:30Інфармацыйная гадзіна

Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага святкаванню 100-годдзя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і ўшанаванню перадавікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі, у Палацы Рэспублікі.

“Большасць беларусаў выйшла з вёскі, мае там карані і добра ведае, якая цяжкая праца на зямлі. Дзяржава шмат робіць для работнікаў сяла: дапамагае купляць новую тэхніку, будаваць сучасныя фермы, але, на жаль, ад гэтага іх праца не становіцца больш лёгкай. Краіна вельмі ўдзячна работнікам АПК за гэтую працу, за экспарт, які яны робяць для яе, за рашэнне харчовай бяспекі — той асновы, якая робіць кожную краіну незалежнай. Я віншую ўсіх працаўнікоў АПК з іх святам і жадаю здароўя, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў на карысць нашай роднай Беларусі”, — адзначыў Сяргей Румас.

Як заўважыў у размове з журналістамі перад урачыстым мерапрыемствам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, адна з найважнейшых задач беларускага АПК — зніжэнне выдаткаў і сабекошту прадукцыі.

“Сельская гаспадарка сёння забяспечвае харчовую бяспеку краіны. Такога багацця і разнастайнасці прадуктаў харчавання на паліцах нашых магазінаў не было ніколі. І задача ўсіх аграрыяў — не толькі захаваць дасягнутыя вынікі, але і прымножыць іх, пакласці на стол беларусаў яшчэ больш вытанчаны прадукт, які б адпавядаў патрэбам нашага насельніцтва. Вядома, сёння неабходна працаваць з сабекоштам, са зніжэннем выдаткаў з той мэтай, каб, паменшыць і кошт прадуктаў харчавання”, — сказаў Леанід Заяц.