Працягваецца рэспубліканская спартакіяда школьнікаў. Падведзены вынікі спаборніцтваў па шэрагу спартыўных дысцыплін.
Гандбол
(18–25 чэрвеня 2012 г., г. Слуцк, Слуцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву, юнакі і дзяўчаты 1997–1998 г. нар.)
Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 196 спартсменаў (98 дзяўчат і 98 юнакоў), у тым ліку 150 чалавек сістэмы Мінспорту, 45 — сістэмы адукацыі і 1 — «Дынама», па ўзроўні спартыўнай кваліфікацыі: I разраду — 48 , II разраду — 45, III разраду — 19, юнацкіх разрадаў — 84 спартсмена.
Па выніках правядзення спаборніцтваў месцы размеркаваліся ў наступным парадку:
Юнакі
1-е месца — Магілёўская вобласць (10 ачкоў);
2-е месца — Гродзенская вобласць (9 ачкоў);
3-е месца — Брэсцкая вобласць (9 ачкоў);
4-е месца — Гомельская вобласць (6 ачкоў);
5-е месца — г.Мінск (6 ачкоў);
6-е месца — Віцебская вобласць (2 ачкі);
7-е месца — Мінская вобласць (0 ачкоў).
Дзяўчаты
1-е месца — Гродзенская вобласць (12 ачкоў);
2-е месца — г.Мінск (9 ачкоў);
3-е месца — Гомельская вобласць (9 ачкоў);
4-е месца — Магілёўская вобласць (6 ачкоў);
5-е месца — Брэсцкая вобласць (4 ачкі);
6-е месца — Віцебская вобласць (2 ачкі);
7-е месца — Мінская вобласць (0 ачкоў).
У ходзе спаборніцтваў судзейскай калегіяй былі вызначаны лепшыя гульцы ў 4 намінацыях
сярод юнакоў:
лепшы гулец задняй лініі — Луня Алег (Гродзенская вобласць, г. Гродна);
лепшы гулец пярэдняй лініі — Куксо Ігар (Магілёўская вобласць, г.Магілёў);
лепшы варатар — Яроменка Павел (Віцебская вобласць, г.Віцебск);
лепшы бамбардзір — Парфеявец Канстанцін (Брэсцкая вобласць, г. Брэст);
сярод дзяўчат:
лепшы гулец задняй лініі — Касюк Вікторыя (Гродзенская вобласць, г. Гродна);
лепшы гулец пярэдняй лініі — Ветрава Вікторыя (Гомельская вобласць, г.Рагачоў);
лепшы варатар — Мурашка Аліна (г. Мінск);
лепшы бамбардзір — Гаравая Яўгена (Мінская вобласць, г.Слуцк).
Больш падрабязна пра вынікі па іншых відах спорту чытайце на сайце Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорта навучэнцаў і студэнтаў.