Экалогія на пальцах

- 10:59Сацыяльны ракурс

На працягу верасня — снежня ў 12 гарадах нашай краіны рэалізоўваецца рэспубліканскі праект маладзёжнай валанцёрскай сеткі “Экалогія на пальцах”, арганізаваны Беларускай асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі і Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА.

У рамках праекта будзе ажыццяўляцца падрыхтоўка школьнікаў-мультыплікатараў у галіне экалагічнай культуры і асветы ў падтрымку глабальных Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі. Плануецца, што асветніцкая дзейнасць і экалагічныя трэнінгі ахопяць каля 40 тысяч вучняў.

Да рэспубліканскага праекта актыўна далучыліся і брэсцкія школьнікі. Падчас трохдзённага вучэбнага семінара, які прайшоў для іх у гімназіі № 1, хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся прымяняць набытыя экалагічныя веды ў практычнай дзейнасці сваіх уста­ноў адукацыі і сярод равеснікаў. Арганізатарам адукацыйнай пляцоўкі выступіў гімназічны клуб ЮНЕСКА “Мазаіка” пад кіраўніцтвам настаўніцы англійскай мовы Ю.Ю.Урублеўскай. 26 школьнікаў-мультыплікатараў, падрыхтаваных у рамках праекта, будуць займацца важнай і карыснай справай. 

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.