Экалогія вачыма юных мастакоў

- 10:44Навіны рэгіёнаў

Вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку падведзены ў Віцебску.

Як паведаміла начальнік аддзела прававой, кадравай і арганізацыйнай работы Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Людміла Капранава, на другі этап конкурсу раённымі і гарадскімі арганізацыйнымі камітэтамі было прадстаўлена 135 лепшых работ навучэнцаў і выхаванцаў устаноў адукацыі рэгіёна ва ўзроставых групах ад трох да пяці і ад шасці да дзесяці гадоў. Журы адзначыла арыгінальнае аўтарскае бачанне, адметны каларыт і непасрэднасць дзіцячых малюнкаў, цікавы падыход да раскрыцця тэмы. Пераможцамі (1-е — 3-е месцы адпаведна) у першай узроставай групе сталі Ілья Ільюшонак (яслі-сад № 8 Лепеля), Дар’я Протас (яслі-сад № 5 Глыбокага) і Ульяна Бяльніцкая (яслі-сад № 31 Наваполацка); у другой — Яна Пахалюк (Полацкая дзіцячая мастацкая школа), Маргарыта Афоніна і Арцём Чопараў (абое прадстаўлялі дзіцячую мастацкую школу імя І.Ф.Хруцкага Наваполацка). Асобна за ўдалыя кампазіцыйныя рашэнні і тэхніку выканання адзначаны канкурсанты з Беліцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Сенненскага раёна, дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Наваполацка, Ушацкай сярэдняй школы, Бабініцкай сярэдняй школы Віцебскага раёна, гімназіі № 1 Віцебска імя Ж.І.Алфёрава, сярэдняй школы № 2 Талачына, Бачэйкаўскай сярэдняй школы і Бачэйкаўскага дзіцячага сада Бешанковіцкага раёна, Пастаўскай дзіцячай мастацкай школы імя Альфрэда Ромера, Мёрскага ясляў-сада № 1, ясляў-сада № 5 г.п.Балбасава. Аўтары лепшых работ узнагароджаны дыпломамі камітэта, памятнымі падарункамі і накіраваны для ўдзелу ў заключным этапе конкурсу. 

Таццяна БОНДАРАВА.
Фота прадастаўлена абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.