Экатворчасць

- 10:31Культура

У горадзе над Бугам падвялі вынікі абласнога адкрытага фестывалю-­конкурсу юных мадэльераў Brest junior fashion.

Спаборніцтва право­дзілася на сцэне Брэ­сцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці ў намінацыях “Тэатр моды”, “Школа моды”, “Юны дызайнер”, “Подыум-школа” і “Стылявое дапаўненне”. На суд журы былі прадстаўлены больш за 40 адметных калекцый.

У намінацыі “Школа моды” дыплом І ступені атрымаў творчы калектыў вучняў пад кіраўніцтвам настаўніцы абслуговай працы Н.Г.Шчэбет і настаўніцы рытмікі А.М.Міхалік з брэсцкай сярэдняй школы № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава.

Пераможцы прэзента­валі калекцыю маладзёж­нага адзення “Вясна ў стылі дэнім”, вырабленую з дапамогай метаду “апсайклінг” (другое жыццё старых рэчаў). Крыніцай натхнення для юных дызайнераў выступілі зношаныя джынсы. Аддзелкай для іх паслужыў фацін. Кожная мадэль дапаўнялася рознымі аксесуарамі: шоперамі, сумкамі, галаўнымі ўборамі, веерамі… Адметнасцю ка­лекцыі сталі сукенка і спадніца-трансформер. 

Вучні пастараліся ўне­сці невялікі ўклад у экалагічны лад жыцця праз творчасць.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.