Адным з кірункаў работы класнага кіраўніка з’яўляецца мэтанакіраванае правядзенне прафарыентацыйнай работы сярод вучняў. Складовай часткай гэтага напрамку ў Касцянёўскай базавай школе Слонімскага раёна з’яўляюцца экскурсіі на прадпрыемствы горада і раёна.
Экскурсіі дазваляюць вырашыць адразу некалькі задач: спрыяюць фарміраванню ў вучняў ведаў пра асноўныя прафесіі, шляхі працягу адукацыі і атрымання прафесійнай падрыхтоўкі.
Вучні нашай школы наведалі Слонімскі РАУС, ААТ “Слонімскі хлебазавод”, ААТ “Слонімскі водаканал”, музей ваеннага мундзіра і атрыбутыкі.
Экскурсіі дазваляюць зрабіць веды больш даступнымі. Чалавек, які праводзіць экскурсію, не вучыць, а перадае інфармацыю, стварае асаблівае асяроддзе для матываванага набыцця ведаў і пазітыўнага эмацыянальнага вопыту.
Іна ГАРБАЦЭВІЧ,
настаўніца Касцянёўскай базавай школы
Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.