Экскурсія да Дзеда Мароза і Снягуркі

- 13:00Нам пішуць

Казкі з самага ранняга дзяцінства адкрываюць цудоўны, загадкавы свет для кожнага з нас! Казка – гэта чаканне чагосьці выдатнага, што павінна адбыцца з намі, чаканне цуду. Дарослыя мараць хоць ненадоўга зноў апынуцца ў казках свайго дзяцінства, дзеці хочуць падоўжыць веру ў казачныя цуды, якія ўсё ж такі адбываюцца.

Напярэдадні Новага года, самага чароўнага свята, калі адбываюцца самыя незвычайныя рэчы, мы з маімі першаклашкамі, навучэнцамі 1 “А” класа гімназіі № 1 Астраўца Гродзенскай вобласці, адправіліся ў госці да Дзеда Мароза і Снягуркі ў Лядовы палац Маладзечна Мінскай вобласці. Там нас чакала незабыўнае свята – навагодняя казка «Брэменскія музыкі».
Экскурсійная праграма пачалася з сустрэчы з казачнымі персанажамі. Потым Дзед Мароз і Снягурка запрасілі нас у сваё казіно. Там дзеці гулялі ў атракцыёны і дапамагалі збіраць залатыя манеты. Затым Спадарыня Мяцеліца частавала духмянымі пернікамі з гарбатай у сваім кафэ. Там жа на троне сядзеў Дзед Мароз і слухаў вершы і песенькі. Затым Дзед Мароз запрасіў у цудоўную залу, дзе пачалася сапраўдная казка «Брэменскія музыкі».
Казка скончылася, і мы ўсе разам адправіліся на навагоднюю дыскатэку. Вадзілі карагоды, гулялі, танцавалі, весяліліся ад душы. Дадому мае першаклашкі прывезлі шмат падарункаў і вясёлы настрой. Паездка ўдалася.

Л.Гудойць,
настаўнік 1 “А” класа гімназіі № 1 Астраўца;
навучэнцы класа.