Экскурсія за лекамі для душы

- 17:16Нам пішуць

Добрай традыцыяй аздараўленчага лагера “Самацветы” Пятрэвіцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы стала наведванне праваслаўнага сястрынства Іаана Багаслова ў Навагрудку. Кожную лагерную смену дзеці з нецярпеннем чакаюць такой паездкі.

Праваслаўныя сёстры прапануюць дзецям экскурсію па саборы Святога Мікалая, знаёмяць з яго ўладкаваннем, іконамі, духоўнымі подзвігамі святых, а таксама вучаць правілам паводзін у доме Божым. Далей іх запрашаюць у сястрынства, дзе звычайна з дзецьмі праглядаюць і абмяркоўваюць мультфільмы пра жыція святых як прыклад духоўнага жыцця, да якога павінен імкнуцца хрысціянін, мультфільмы пра жывёл, чые ўчынкі вельмі падобныя да тых, што характэрны людзям. Дзеці пераносяць сітуацыі ў рэальнае жыццё і вельмі часта бачаць у іх сябе, задумваюцца пра свае паводзіны і адносіны да сяброў і бацькоў.

Прыемна, што многія выхавальнцы лагера наведваюць факультатыў “Асновы праваслаўнай культуры”. Яны маглі пашырыць свае веды, а таксама быць не пасіўнымі слухачамі, а ўдзельнікамі карыснай для душы гутаркі. Пасля такіх сустрэч дзеці становяцца больш уважлівымі, міласэрнымі да блізкіх, стараюцца з карысцю праводзіць вольны час.

Ірына ДУХОЎНІК,
дырэктар аздараўленчага лагера “Самацветы”, настаўніца біялогіі і хіміі
Пятрэвіцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.