Экспазіцыя «Таямніцы старажытных мораў»: у якой школе Кобрынскага раёна яна знаходзіцца

- 15:09Образование

Тэрыторыя Астроміцкай сярэдняй школы, што ў Кобрынскім раёне, прыцягвае ўвагу здалёк.

 

Тут цікава прагуляцца сярод адметных ландшафтных кампазіцый, пабываць у церамку, пасядзець у альтанцы пад пошум дрэў і птушыныя спевы. Паўсюль адчуваецца дбайная рука руплівых гаспадароў — педагогаў на чале з неўтаймаваным кіраўніком Галінай Свянцецкай. Дзякуючы ім, у школе створана ўтульная і гасцінная атмасфера — як дома.

Але невялікая сельская ўстанова адукацыі са статусам “зялёнай школы” і Школы міру можа пахваліцца не толькі гэтым. Амаль 20 гадоў тут дзейнічае цікавы гісторыка-краязнаўчы музей “Спадчына”, пра які яго кіраўнік Таццяна Тунчык можа расказ­ваць гадзінамі.

Наш музей зусім невялікі, але ён з’яўляецца паўнацэнным цэнтрам краязнаўчай, выхаваўчай і пошукава-даследчай работы, — заўважае Таццяна Аляксееўна. — У сваёй дзейнасці школьнікі кіруюцца дэвізам “Музей — справа жывая” і могуць дака­заць любому, што гісторыя роднага краю і старыя рэчы захапляюць не менш, чым сучасныя гаджэты.

Заснавальнікам і першым кіраўніком музея быў настаўнік гісторыі Анатоль Навумчык. Дзякуючы матэрыялам, сабраным першым музейным актывам, сённяшнія дзеці памятаюць пра першага дырэктара школы Сямёна Барысюка, які здымаўся ў фільме “Хлеб пахне порахам” паводле аповесці Івана Шамякіна “Эшалон у Германію”, пра Фелікса Прылуцкага, удзельніка Першай сусветнай вайны, Надзею Максімок, уладальніцу Усесаюзнага прыза працоўнай славы імя Пашы Ангелінай.

— А калі моладзь памятае, значыць у музеі заўсёды будзе работа, — упэўнена Таццяна Тунчык.

Чытайце матэрыял Сяргея ГРЫШКЕВІЧА ў нумары ад 17 лютага 2023 года.