Эстонія: фестываль рускай мовы прайшоў у Таліне

- 13:06Паралелі

У эстонскай сталіцы праходзіць штогадовы фестываль рускай мовы. Задача сёлетняга форуму — праз мову здружыць эстонскіх і рускіх школьнікаў, навучыць іх этыкету зносін, працы над пошукам рашэнняў у камандзе.

Такая падзея выклікала непадробленую цікавасць у моладзі: у фестывалі прынялі ўдзел школьнікі не толькі талінскіх школ, але і госці з іншых рэгіёнаў краіны. Дзевяцікласнікі прайшлі пробнае сумоўе па рускай мове. У гэтым годзе ў Талін прыехала каля двухсот чалавек.

Фестываль рускай мовы ў сталіцы Эстоніі існуе больш за дзесяць гадоў. За гэты час ён набыў вялікую папулярнасць у навучальных установах, дзе адукацыйны працэс пабудаваны як на рускай, так і на эстонскай мове, паведамляе партал “Рускі свет”.

Прыярытэт заўсёды аддаецца дзецям, якія яшчэ не прымалі ўдзел у мерапрыемстве, а таксама новым школам і рэгіёнам. Дарэчы, дырэктар Інстытута А.С.Пушкіна ў Таліне Інга Мангус называе гэты фестываль святам рускай мовы. На яе думку, рускія і эстонцы павінны ведаць мовы адно аднаго, і тады жыццё стане ярчэйшым і багацейшым.

Педагогі прапануюць не ператвараць фестываль у экзамен. Галоўнае — зносіны і сяброўства, якое працягнецца. Пра гэта паведамляе “Расійская газета”.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.