Эталон для пераймання

- 16:57Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

“У сельскай школе можна тварыць сапраўдныя цуды”, — пераканана дырэктар Жарабковіцкай сярэдняй школы імя М.Г.Мінкевіча Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Вольга Бурак.

Ініцыятар усяго новага, дызайнер, крэатыўны кіраўнік, педагог-наватар, настаўнік моладзі, сцэнарыст школьных свят — так характарызуюць Вольгу Іванаўну яе калегі.

Любоў да настаўніцкай прафесіі абу­дзілася ў яе яшчэ ў школьныя гады. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі педагогі Камунараўскай базавай школы Любанскага раёна, якую Вольга Іванаўна ў свой час скончыла. Яны выклікалі павагу, прыцягвалі і манерай паводзін, і ўменнем трымаць сябе, і майстэрствам выкладання. Па рэкамендацыі класнага кіраўніка дзяўчына паступіла ў Нясвіжскі педагагічны каледж на спецыяль­насць “Пачатковая адукацыя. Кіраўнік гуртковай работы”, потым была вучоба ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. 

За плячыма Вольгі Бурак работа настаўніцай пачатковых класаў, выхавальніцай, а потым і загадчыцай Ураджайнінскага дзіцячага сада Ляхавіцкага раёна, дырэктарам Падлескага дзіцячага сада — базавай школы. У 2016 годзе Вольга Іванаўна ўзначаліла Жарабковіцкую сярэднюю школу. З таго часу і да сённяшняга дня скарбонка ўстановы папоўнілася шматлікімі ўзнагародамі конкурсаў і фестываляў самага рознага ўзроўню, дыпломамі канферэнцый навукова-даследчых работ школьнікаў і педагогаў.

 

Чытайце матэрыял Наталлі Калядзіч у нумары ад 4 лістапада 2022 года.