Эталон для выхаванцаў

- 9:01Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Як зацікавіць дзецей малодшага школьнага ўзросту? Запыталі ў Жанны Леанідаўны Лавецкай — педагога вышэйшай катэгорыі і класнага кіраўніка пачатковых класаў жлобінскай гімна­зіі № 8 імя В.І.Казлова. 

Гісторыя Жанны Леанідаўны як настаўніка пачалася яшчэ ў пачатковай школе, калі яна сустрэла сваю першую настаўніцу — Алену Раманаўну Кісялёву. Педагог сваім прыкладам паказала Жанне Леанідаўне, як важна, калі побач выкладчык, які любіць сваю справу, сваіх падапечных і ўсведамляе адказнасць усёй працы.

— Алены Раманаўны даўно няма ў жывых, але памяць аб ёй засталася са мной назаўсёды. Я была ўпэўнена, што вырасту і стану настаўніцай менавіта пачатковых класаў, — расказвае педагог.

І Жанна Леанідаўна засталася вернай сваім мэтам. Скончыла Мазырскі педагагічны інстытут імя Н.К.Крупскай і з 1997 го­да працуе класным кіраўніком і настаўніцай пачатковых класаў. У гэтым годзе споўнілася 25 га­доў, як Жанна Леанідаўна ў педагогіцы.

 

Чытайце матэрыял Соф’і Цыкуновай у нумары ад 30 верасня 2022 года.