Этнаграфічныя падарожжы

- 12:36Выхаванне, Выхаваўчая работа

Педагогі Высокаўскай санаторнай школы-­інтэрната Камянецкага раёна ўласным шматгадовым вопытам даказалі, што традыцыйнае аздараўленне дзяцей можна зрабіць нясумнай справай.

— Уважлівыя ўрачы і медсёстры клапоцяцца пра здароўе кожнага выхаванца, — расказвае дырэктар установы Д.А.Зайцаў. — Зыхо­дзячы з паказанняў, назначаюцца лячэбныя працэдуры. Сярод медыцынскіх паслуг — спелеа-, аэразоле-, парафіна- і ўльтра­тэрапія, ультрагукавая тэрапія, электрафарэз, святлолячэнне, масаж… Право­дзяцца заняткі па музыкатэрапіі на аснове спе­цыяльна падабранай праграмы музычных твораў у комплексе з прыглушаным святлом і зручным размяшчэннем у крэслах-качалках. Гэты метад псіхалагічнай карэкцыі — важны інструмент рэгуляцыі самаадчування. Вялікая ўвага ўдзяляецца фізічнай рэабілітацыі. У адпаведнасці з узроўнем фізічнага развіцця дзяцей складаецца комплекс групавых і індывідуальных спецыяльных практыкаванняў і гульняў на свежым паветры, у трэнажорнай і спартыўнай залах.

Аздараўленне не перашкода вучобе. Педагогі імкнуцца ўдала сумясціць заняткі, абапіраючыся на розныя метадычныя прыёмы, якія робяць іх цікавымі і пазнавальнымі. Важную ролю ў рабоце з дзецьмі адыгрываюць выхавальнікі, якія праводзяць з імі большую частку часу. Гэтыя педагогі становяцца для хлопчыкаў і дзяўчынак сапраўднымі сябрамі, бо замяняюць бацькоў: выслухоўваюць, падтрымліваюць, дапамагаюць, радуюцца поспехам.

 

Чытайце матэрыял Сяргея Грышкевіча ў нумары ад 21 кастрычніка 2022 года.