Фарміруем функцыянальную дасведчанасць: пераможцы фестывалю «Пазнанне ў сутворчасці» дэманструюць свае знаходкі

VII Міжнародны фестываль прафесійнага майстэрства педагогаў «Пазнанне ў сутворчасці» сабраў 148 педагагічных работнікаў. Ён быў арганізаваны з мэтай абмену перадавым вопытам у галіне інтэлектуальна-творчага развіцця навучэнцаў.