“Феміда” — у Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча

- 10:52Адукацыйная прастора

У канцы мінулага тыдня ў Акадэміі МУС прайшоў фінал Рэспубліканскай прававой алімпіяды “Феміда”. За перамогу змагаліся 6 каманд. Сёлета алімпіяда была прысвечана беларускай міліцыі і 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (уключана ў план Савета Міністраў па святкаванні юбілейнай даты).

Перш чым трапіць у фінал, удзельнікі алімпіяды выступаюць у адборачных турах. У Акадэміі МУС сустракаюцца пераможцы гэтых адборачных тураў — каманды прававых класаў агульнаадукацыйных устаноў, кадэцкіх вучылішчаў і Спецыялізаванага ліцэя МУС. У гэтым годзе за пальму першынства змагаліся каманды “Кодэкс” з сярэдняй школы № 8 Брэста, “Цытадэль” з Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча, “Слаўны пантэон” з сярэдняй школы № 15 Мазыра, “Палескія рэйнджары” з Мазырскага абласнога ліцэя, “Альянс” з сярэдняй школы № 116 Мінска і каманда Pro et contra з Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча (Слуцк).

Насычаная праграма фінальнага мерапрыемства ўключала прадстаўленне каманд (калектыўныя выступленні, прысвечаныя школам і прававым класам), размінку капітанаў (праверка агульнай эрудыцыі), тэст па прадмеце “Грамадазнаўства”, конкурс прамоўцаў (тэматыка вызначаецца арганізатарамі алімпіяды), складанне кароткага аповеду (навелы) на крымінальную тэму з прапанаванага набору фраз, вуснае апытанне па змесце фільмаў айчыннага кінематографа, прысвечаных міліцыі (пералік кінакарцін зацвярджаецца арганізатарамі алімпіяды), пытанні балельшчыкам каманд, сцэнічныя пастаноўкі па сюжэтах вядомых баек з юрыдычным абгрунтаваннем.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 47, 25 красавіка.

Вольга ДУБОЎСКАЯ.
Фота аўтара.