Фестываль патрыятычнай песні

- 16:15Нам пішуць

Патрыятычнае выхаванне — адна з актуальных і складаных праблем, якая павінна вырашацца сёння ўсімі, хто мае дачыненне да дзяцей. Што мы закладзём у душу дзіцяці цяпер, выявіцца пазней, стане яго і нашым жыццём. З гэтай мэтай у нашай навучальнай установе ладзяцца розныя мерапрыемствы, фестывалі, конкурсы.

У рамках месячніка ваенна-патрыятычнай работы “Памяць запальвае сэрцы” ў школе прайшоў фестываль патрыятычнай песні “Дзеля жыцця на зямлі!”, у якім узялі ўдзел навучэнцы 2-х і 4-х класаў. У актавай зале школы сабраліся настаўнікі, вучні, бацькі. Адкрыўся фестываль выкананнем гімна Беларусі, потым — выступленні.

Класы, паводле сцэнарыя, выходзілі, як сапраўдныя салдаты, і спявалі песні пра доблесную беларускую армію, салдат і, вядома, Радзіму. Песні розныя, але ва ўсіх — гонар за Беларусь і пакланенне яе абаронцам.

Юлія МЯШКОВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце пачатковай школы г. Клімавічы.