Фестываль псіхалагічнага майстэрства

Нядаўна на базе ясляў-сада № 112 Мiнска адбыўся першы фестываль майстэрства педагогаў-псiхолагаў устаноў дашкольнай адукацыi пры падтрымцы ўпраўлення па адукацыi адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна Мiнска. На мерапрыемства сабралiся педагогi-псiхолагi раёна i запрошаныя госцi са сталiцы i вобласцi.

У такiм фармаце фестываль псiхалагiчнага майстэрства адбыўся ўпершыню і аб’яднаў каля 90 удзельнiкаў. У аснове iдэi фестывалю было жаданне падзялiцца вопытам, сучаснымi методыкамi i техналогiямi, неабходнымі для аказання псіхалагiчнай дапамогi ўсiм удзельнiкам педагагiчнага працэсу. Таксама ставiлiся задачы павышэння значнасцi прафесii педагога-псiхолага, прэстыжу псiхалагiчных ведаў.

Удзельнiкi фестывалю наведалi 7 найцiкавейшых майстар-класаў па актуальных тэмах. Правялi iх спецыялiсты, якiя з’яўляюцца не толькi прафесiяналамi, але і яркiмi цiкавымi асобамi.

Так, педагог-псiхолаг ясляў-сада № 112 Мiнска Святлана Васiльеўна Тур на сваiм майстар-класе “Скрыжаванне” расказала пра магчымасць кансультавання дарослых пры дапамозе метафарычных асацыятыўных карт калоды СОРЕ. А Iлона Леанiдаўна Еўцiхевiч, педагог-псiхолаг спецыяльнага ясляў-сада № 408 Мiнска для дзяцей з цяжкiмi парушэннямi маўлення, кiраўнiк метадычнага аб’яднання педагогаў-псiхолагаў дашкольных устаноў Савецкага раёна Мiнска, прапанавала свой вопыт работы на тэму “Сучасныя стратэгii карэкцыi i прафiлактыкi парушэння паводзiн дзяцей дашкольнага ўзросту”. Тэма выклікала цiкавасць i ўвагу.

Ад Вольгі Мiкалаеўны Зiнькоўскай-Мардзiловiч, педагогам-псiхолагам ясляў-сада № 297 Мiнска, удзельнiкi даведалiся пра новую арт-тэрапеўтычную тэхнiку эбру i стварылi казачны замак псіхалогii. Аўтарскiя псiхалагiчныя гульнi педагога-псiхолага ясляў-сада № 17 Мiнска Святланы Мiхайлаўны Касабуцкай-Бандарэнка i педагога-псiхолага ясляў-сада № 279 Мiнска Галiны Рыгораўны Грышчанка садзейнiчалi пошуку рэсурсаў і актывацыi асабiстага росту ўдзельнiкаў фестывалю. Майстар-клас з выкарыстаннем глiны Кацярыны Генадзьеўны Дзяркач, педагога-псiхолага ясляў-сада № 362 Мiнска, i Алесi Уладзiмiраўны Каляда, педагога-псiхолага ясляў-сада № 540 Мiнска, на тэму “Жаночае аблічча псiхалогii” садзейнiчаў раскрыццю творчага i прафесiйнага патэнцыялу гасцей фестывалю. А вось з Аленай Уладзiмiраўнай Арцёмавай, педагогам-псiхолагам ясляў-сада № 192 Мiнска, на майстар-класе “Жыватворная крынiца” ўдзельнiкi фестывалю назапасілі сiл i энергii на ўвесь навучальны год.

Прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў фестывалю стаў майстар-клас выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя Максіма Танка псiхолагаў-практыкаў Таццяны Вiктараўны Кецко і Iрыны Сяргееўны Жураўкiнай. Удзельнiкi мелi магчымасць папрацаваць над асабiстымi і прафесiйнымi межамi, пазнаёмiцца з тэхнікамi па фармiраванні жыццеўстойлівасцi.

Фармат мерапрыемства дазволiў педагогам-псіхолагам не толькi паглыбiць сваё майстэрства, але i наладзiць прафесiйныя зносiны памiж спецыялiстамi. Гэтаму садзейнiчала i атмасфера фестывалю, якую стваралi самi ўдзельнiкi мерапрыемства i загадчык ясляў-сада № 112 Мiнска Наталля Уладзiмiраўна Мiнiна. Гiмн педагогаў-псiхолагаў, напісаны Аленай Уладзiмiраўнай Арцёмавай, надаў фестывалю характар згуртаванасцi i адзiнства. Алеся Уладзiмiраўна Каляда здзiвiла ўсiх прыгатаванымi з душой смачнымi пернiкамi, на якiх былi намаляваны рэсурсныя карты, распрацаваныя Вольгай Мiкалаеўнай Зiнькоўскай-Мардзіловiч.

Кожны ўдзельнiк фестывалю атрымаў сертыфiкат як напамiн пра карысна праведзены час. Удзельнiкi папоўнiлi свае прафесiйныя скарбонкі ведамі, каб моцнымi, упэўненымi i натхнёнымi ўвайсцi ў новы навучальны год.

Святлана ТУР,
педагог-псіхолаг ясляў-сада № 112 Мінска.