Фестываль восеньскіх свят

У рамках Года малой радзімы ў нашай школе быў арганізаваны фестываль восеньскіх народных свят. Адзін з кірункаў выхаваўчай сістэмы нашай школы — работа па праграме “Этнашкола”. Пра традыцыі народнай культуры вучні ведаюць не з падручнікаў, а з сумесных сустрэч і размоў з аднавяскоўцамі. На свяце было шмат гасцей: вучні, бацькі, бабулі і дзядулі.

Фота да матэрыяла: Фестываль восеньскіх свят. Фота да матэрыяла: Фестываль восеньскіх свят.Фестываль складаўся з двух блокаў. У першым вучні расказалі аб святкаванні жыхарамі нашай мясцовасці Багача, Пакрова Прасвятой Багародзіцы, восеньскіх Дзядоў. Пасля на тэатралізаванае прадстаўленне “Вячоркі” запрасілі вучні 4 класа. Фестываль плаўна перайшоў да работы другога блока. Восеньскі кірмаш адчыніў дзверы для ўдзельнікаў фестывалю. Добра вучні папрацавалі, каб яго арганізаваць. Падрыхтавалі кампазіцыі з гародніны, зрабілі карціны з засушанага лісця, назбіралі незвычайнай формы ўраджаю гародніны і садавіны, прадставілі сямейныя нарыхтоўкі на зіму. На кірмашы славілі сапраўдных гаспадароў і частаваліся восеньскімі дарамі.

Фота да матэрыяла: Фестываль восеньскіх свят. Фота да матэрыяла: Фестываль восеньскіх свят. Фота да матэрыяла: Фестываль восеньскіх свят.Шчырая любоў жыхароў нашай мясцовасці да свайго краю робіць іх моцнымі і мудрымі. Гэту мудрасць яны перадаюць нашым вучням. Па водгуках удзельнікаў фестывалю стала зразумела, што ім вельмі спадабалася. Выказалі жаданне часцей наведваць такія святы.

Вольга ПІЛЬКО,
кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
Ладзеніцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *