Фінансаванне ААН можа быць спынена

Намеснік кіраўніка МЗС Ізраіля Цыпі Хатавелі заявіла пра тое, што адносіны Арганізацыі Аб’яднаных Нацый да яе краіны павінны быць перагледжаны.

Пра гэта будзе паведамлена генеральнаму сакратару арганізацыі Антоніу Гутэрышу ў час яго хуткага візіту. Як паведамляюць інфармагенцтвы, Хатавелі разлічвае на перагляд адносін ААН да Ізраіля, а таксама шырокамаштабнага абмеркавання гэтага пытання і знаходжання кампрамісу.

У выпадку, калі ААН не адмовіцца ад сваёй рыторыкі, Ізраіль можа спыніць яе фінансаванне і падтрымку. Тое ж самае могуць зрабіць і некаторыя іншыя краіны.

 

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *