Фінансавая дасведчанасць важная для кожнага

Алімпіяда па фінансавай дасведчанасці сярод навучэнцаў 10—11 класаў раёна адбылася на базе сярэдняй школы № 2 Глыбокага.

Фота да матэрыялу: Фінансавая дасведчанасць важная для кожнага.Штогадовае мерапрыемства накіравана на папулярызацыю ведаў у галіне фінансаў, стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў, набыццё імі вопыту пазнавальнай, камунікатыўнай, практычнай і творчай дзейнасці, фарміраванне ў вучняў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў для планавання бюджэту і зберажэнняў, развіццё фінансавай культуры і ўмацаванне фінансавай дысцыпліны навучэнцаў. Лепшыя вынікі прадэманстравалі Раман Папоў (дыплом І ступені, 11 клас Удзелаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Глыбоцкага раёна), Мікіта Хаткевіч (дыплом ІІ ступені, 10 клас Падсвільскай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна) і Ірына Шчаглова (дыплом ІІІ ступені, 11 клас сярэдняй школы № 3 Глыбокага). Пераможцы раённага этапу алімпіяды 19 лістапада прадставяць Глыбоччыну на абласным этапе ў Віцебску.

Ала КРЫКУН,
метадыст ВМК.