З восені 2016 года ў Фінляндыі адменяць абавязковае навучанне ў школах пісьму пропіссю, пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на тэлерадыёкампанію WDR.
Паведамляецца, што, на думку Міністэрства адукацыі Фінляндыі, школьнікі павінны больш часу праводзіць не над сшыткамі, а за камп’ютарам, набіраючы тэкст з дапамогай клавіятуры.
Разам з тым дзяцей у Фінляндыі будуць працягваць вучыць карыстацца пры пісьме ручкай або алоўкам. Прычым на ўроках школьнікі будуць пісаць друкаванымі літарамі.
Як вядома, у некаторых федэральных землях Германіі, напрыклад, у Паўночным Рэйне-Вестфаліі, ужо сёння ў пачатковай школе дазволена пісаць толькі друкаванымі літарамі.