Дашкалятам таксама даступны такія паняцці — дослед, эксперымент, назіранне, выснова. У яслях-садзе “Дубок” для яшчэ большага заахвочвання выхаванцаў да даследчай работы правялі Дзень навукі.
Вялікую папярэднюю работу правялі педагогі для падрыхтоўкі мерапрыемства. Доследы і эксперыменты былі арганізаваны ў кожнай узроставай групе. Выхаванцы вывучалі ўласцівасці вады, малявалі без пэндзліка, правялі доследы з мыльнымі бурбалкамі, з паветрам, папрактыкаваліся ў рашэнні галаваломак і лагічных задач. Дзеці спрабавалі зразумець, чаму звычайны паветраны шарык прыцягвае не толькі паперу, але і валасы, парушынкі, прыліпае да сцяны і нават скрыўляе тонкі струменьчык вады з крана.
Юныя хімікі канструявалі атамы з пластыліну, фізікі — вывучалі ўласцівасці магніта.
У арганізацыі выстаў навукова-энцыклапедычнай літаратуры “Хачу ўсё ведаць!” і “Я — калекцыянер!” актыўны ўдзел прынялі бацькі выхаванцаў.
Дзень навукі дазволіў аб’яднаць інтарэсы дзяцей, спрыяў развіццю пазнавальнай актыўнасці, назіральнасці і імкненне пазнаваць нязведанае.
Вольга МІХНО,
загадчык ясляў-сада “Дубок” Астраўца.