Форум-тэатр і фаермобы супраць наркотыкаў

- 12:14Навіны рэгіёнаў

“Наш выбар — жыццё без наркотыкаў!” — заяўляюць удзельнікі добраахвотных прафілактычных атрадаў па наркакантролі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і пацвярджаюць свае словы дзеяннямі. Збор камандзіраў атрадаў, якія дзейнічаюць на Міншчыне, аб’яднаў дзяцей, неабыякавых да праблем моладзі.

Ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці дзейнічае 21 прафілактычны атрад, у склад іх увайшлі каля 300 чалавек. Яны паказалі, што падтрымка знутры вельмі эфектыўная для папярэджання злачынстваў і фарміравання культуры здаровага ладу жыцця ў моладзі. У зборы камандзіраў прафілактычных атрадаў бралі ўдзел Вадзім Уладзіміравіч Ліпаўка, супрацоўнік УУС Мінаблвыканкама, і Васіль Сяргеевіч Пашкевіч, супрацоўнік пракуратуры Мінскай вобласці. Яны расказалі аб сітуацыі ў вобласці і прынятых праваахоўнымі органамі мерах па процідзеянні распаўсюджванню і ўжыванню падлеткамі наркатычных, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў.
“Рабі як мы, рабі лепш за нас” — так была названа практычная частка сустрэчы, падчас якой прадстаўнікі атрадаў дзяліліся вопытам работы. Пра сваю дзейнасць расказвалі камандзіры атрадаў “НаркаПОСТ” Капыльскага дзяржаўнага каледжа, “Альтэрнатыва” Салігорскага дзяржаўнага каледжа, “Равеснік” і “Неабыякавыя” Слуцкага і Валожынскага сельскагаспадарчых прафліцэяў. Атрадаўцы стараюцца выкарыстоўваць сучасныя, крэатыўныя формы работы, такія як форум-тэатр, прафілактычныя панарамы, акцыі, фаермобы, інфармдайджэсты, прэс-цэнтры і многія іншыя. Лепшыя добраахвотныя прафілактычныя атрады па наркакантролі, а таксама іх лідары былі адзначаны граматамі і падзякамі УУС Мінаблвыканкама.

Дар’я РЭВА.