Фотападарунак маме

Мама — самы дарагі чалавек для кожнага. І гэта асабліва адчуваеш напярэдадні свята — Дня матулі. Колькі б узнёслых і пранікнёных слоў ні гаварылі сваім матулям у гэты дзень, кожнаму з нас хочацца парадаваць роднага чалавека і падарыць нешта асаблівае.

Сёлета ў сярэдняй школе № 5 Навагрудка для віншавання матуль вучні падышлі творча і па-сучаснаму. Для ўсіх ахвотных пачала працаваць інтэрактыўная фотастудыя “Зорка”, дзе дарослыя і навучэнцы школы мелі магчымасць зрабіць фотападарунак для мамы.

На працягу тыдня каля школьнай фотастудыі было шматлюдна: кожны хацеў стаць аўтарам незвычайнага падарунка для мамы.

Аляксандра БУЖЫНСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 5 Навагрудка.