Футбол ці гімнастыка, плаванне ці бег?

Семінар-інтэнсіў “Планаванне актыўнасці ў рамках дзейнасці Гомельскай абласной асацыяцыі школьнага спорту” правялі для сарака настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя школ і гімназій Гомельскай вобласці.

Семінарам кіравалі дырэктар гомельскай сярэдняй школы № 12, кіраўнік ініцыятывы “Рух дваровых гульняў”, менеджар рэспубліканскага сацыяльна-спартыўнага праекта “Мой школьны футбольны клуб” Вячаслаў Антоненка і старшыня грамадскага аб’яднання “Савет бацькоў горада Гомеля” Сяргей Бычкоў. Удзельнікі падзяліліся на некалькі груп. У кожнай была свая праблематыка дзейнасці асацыяцыі. 

Па выніках работы семінара прыняты шэраг творчых і спартыўных ідэй, якія могуць быць пакладзены ў аснову развіцця школьнага і масавага спорту: ад падвозу дзяцей на спаборніцтвы да відовішчнасці школьных спартыўных мерапрыемстваў. Адзначана, што сёння важна на месцах вызначыцца з відам спорту, якім школьнікам было б цікава займацца. Накіраваць свае прапановы ў Гомельскую абласную асацыяцыю школьнага спорту можа любы жыхар Гомельскай вобласці на адрас [email protected]

Старшыня асацыяцыі дырэктар Гомельскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Вольга Ярмоленка акцэнтавала ўвагу на правядзенні ў перыяд канікул акцыі “За спартыўную Беларусь!”, ініцыятарам якой выступіла асацыяцыя. Яе вынікі будуць падведзены ў красавіку.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.