Футбольны мяч у падарунак

- 11:04Актуально, Апошнія запісы

Старт рэспубліканскай акцыі “Футбольныя мячы — школам” дадзены ў сталічным Доме футбола. Міністэрства адукацыі сумесна з асацыяцыяй “Беларуская федэрацыя футбола” перадалі ўстановам адукацыі краіны 24 544 мячы.

“Сёння ў рамках адзінага тыдня масавага футбола UEFA мы праводзім акцыю па перадачы мячоў школам, — адзначыў падчас урачыстай цырымоніі старшыня асацыяцыі і старшыня праўлення ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” Сяргей Мікалаевіч Румас. — Гэтая акцыя стартавала ў 2013 годзе. Сёлета школы краіны атрымаюць больш за 24 тысячы мячоў. Некалькі гадоў разам з сістэмай адукацыі мы праводзім акцыю “Падары дзіцяці футбольны мяч”, у рамках якой кожны першакласнік сельскай школы на ўрачыстай лінейцы атрымлівае аналагічны падарунак ад федэрацыі футбола. Падчас яе правядзення па ўсёй краіне ўжо раздадзены больш за 80 тысяч футбольных мячоў”.“Усё, што мы робім, — для шчаслівага дзяцінства нашых дзяцей, — сказаў міністр адукацыі Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў. — Футбол па праву лічыцца відам спорту нумар адзін. Гэта не толькі фізічная актыўнасць, выхаванне духу і цела, але і грандыёзнае шоу, якое прыцягвае да сябе тысячы людзей.
Штогод мы падводзім вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод настаўнікаў фізічнай культуры на лепшы “Урок футбола”. Менавіта гэтыя педагогі першымі знаходзяць футбольныя таленты і перадаюць іх у рукі трэнераў. Спадзяюся, што і ў гэтым годзе атрымаем цікавыя работы”.

Наталля АЛЁХІНА.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.