Кандыдат у Прэзідэнты Беларусі Сяргей Гайдукевіч прапануе пашырыць паўнамоцтвы мясцовых органаў самакіравання. Аб гэтым ён заявіў, выступаючы на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
“Важна, вельмі неабходна пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых органаў самакіравання і ўключэнне ў грамадска-палітычнае жыццё ўсіх зацікаўленых грамадзян. Трэба расціць палітычную эліту ў Рэспубліцы Беларусь”, – перакананы кандыдат.
Пры гэтым галоінае, на яго думку, – “абапірацца на гістарычны вопыт свайго народа, не дзяліць гісторыю, не іграць з гісторыяй і не ваяваць”. Сяргей Гайдукевіч падкрэсліў, што выступае катэгарычна супраць авантурызму ў палітыцы, таму што ведае: любы эксперымент у палітыцы – гэта эксперымент на людзях. Акрамя таго, кандыдат чарговы раз нагадаў, што з’яўляецца праціўнікам радыкальных перамен.
Ён запэўніў, што гатовы заўсёды абараняць эканамічныя інтарэсы краіны, у якім саюзе яна ні знаходзілася б. “Вітаю Мытны саюз, Еўразійскі эканамічны саюз, але заўсёды гаварыў і буду гаварыць у першую чаргу аб інтарэсах Беларусі. Чыноўнікі, якія ездзяць на дагаворы, сустракаюцца і вырашаюць, ніколі не павінны забываць аб інтарэсах людзей”, – лічыць кандыдат на вышэйшую дзяржаўную пасаду.
Гаворачы аб сацыяльна-эканамічнай базе, Сяргей Гайдукевіч выказаў упэўненасць у неабходнасці “рэальнага павышэння даходаў насельніцтва з ростам цэн і недапушчэнні перыядаў рэзкага зніжэння рэальнага ўзроўню жыцця людзей”. “І тыя чыноўнікі, якія не могуць гэтага рабіць, павінны пайсці ў адстаўку”, – сказаў ён.
Акрамя таго, у сваёй праграме Сяргей Гайдукевіч звярнуў увагу на неабходнасць павышэння ўзроўню сацыяльных гарантый непрацаздольным, асабліва інвалідам і дзецям. “Маладыя сем’і павінны адчуваць падтрымку дзяржавы не на словах, а на справе. Жыллё – па даступных цэнах, а работа – за добры заработак. І самае галоўнае – абавязковае даступнае іпатэчнае крэдытаванне жылля для маладых”, – сказаў ён.
Звяртаючыся да маладых выбаршчыкаў, кандыдат запэўніў, што добра разумее праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, аднак выказаў меркаванне, што “часам праблемная сітуацыя – гэта добрая магчымасць паказаць сябе”. “Прасцей крычаць, нешта ламаць, нават краіну перавярнуць можна. Але, як паказвае гісторыя, ад гэтага няма толку. У выніку рэвалюцый, пераваротаў, радыкальных змяненняў, на жаль, пакутуе ўвесь народ, і ўсё потым даводзіцца пачынаць з нуля”. – дадаў ён.