Галоўная мэта — атрыманне аб’ектыўнага, кваліфікаванага экспертнага погляду на бяспеку аб’екта

- 11:25Інфармацыйная гадзіна

Беларусь зацікаўлена ў экспертнай ацэнцы місіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі EPREV (Emergency Preparedness Review) па разглядзе аварыйнай гатоўнасці і рэагаванні для гарантавання бяспекі АЭС, адзначыў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка ў час сустрэчы з прадстаўнікамі місіі МАГАТЭ.

“Хачу падзякаваць за тое, што вы прынялі наша запрашэнне і аказваеце нам садзейнічанне ў вельмі важных пытаннях пры будаўніцтве АЭС. Калі ў нас пытаюцца, навошта праводзіцца місія, мы гаворым, што перш за ўсё мы праводзім яе для сябе. Як ніхто іншы, мы зацікаўлены ў аб’ектыўнай ацэнцы дзейнасці па пытаннях бяспекі пры будаўніцтве атамнай станцыі. І мы ўдзячны за тое, што на працягу місіі яе атрымліваем, а таксама рэкамендацыі, якія садзейнічаюць вырашэнню пытанняў, што ўзнікаюць у той ці іншай ступені. Мы заўсёды бачым добразычлівасць, аб’ектыўнасць. Яшчэ раз паўтаруся, галоўная мэта для нас — атрыманне аб’ектыўнага, кваліфікаванага экспертнага погляду на тое, што робіцца сёння, каб гарантаваць бяспеку пры будаўніцтве і ў далейшым пры эксплуатацыі АЭС”, — сказаў Уладзімір Вашчанка.

“Не так даўно наша краіна паспяхова прайшла так званыя стрэс-тэсты пад эгідай партнёрскіх экспертаў ЕС. Асноўная задача пры іх правядзенні — ацэнка ўстойлівасці Беларускай АЭС да неспрыяльных прыродных уздзеянняў і іх спалучэння. Эксперты адзначылі шэраг станоўчых практык і асабліва высокі ўзровень падраздзяленняў МНС, аснашчанасць і гатоўнасць. У цэлым з 2010 года мы праводзім практычныя трэніроўкі, навучанне нашых супрацоўнікаў, таму сёння ўжо з упэўненасцю можам гаварыць, што гатовы да любых сітуацый. Што тычыцца EPREV, яны будуць ацэньваць, як мы будзем гатовы рэагаваць у выпадку аварыі, у тым ліку справакаванай, магчыма, экстрэмальнымі прыроднымі ўмовамі”, — падкрэсліў міністр.