Галоўная задача — стварэнне новых рабочых месцаў

Адна з галоўных задач кіраўнікоў усіх узроўняў заключаецца ў забеспячэнні занятасці насельніцтва. Аб гэтым у час сустрэчы з працоўным калектывам Добрушскага фарфоравага завода заявіла намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.

“Прыярытэтам для кіраўнікоў усіх узроўняў павінна быць работа па стварэнні новых рабочых месцаў”, — лічыць Наталля Качанава. Іх стварэнне — аснова асноў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, падкрэсліла віцэ-прэм’ер.

Наталля Качанава адзначыла, што на 1 верасня ў Беларусі створана больш за 35 тысяч новых рабочых месцаў (гадавы план — 50 тысяч). У краіне зарэгістравана 42,6 тысячы беспрацоўных. Колькасць вакансій, якія прапаноўваюцца, складае 37 тысяч.

“Меры, якія прымаюцца ўрадам па садзейнічанні занятасці насельніцтва, даюць бачны вынік”, — падкрэсліла яна. Наталля Качанава таксама звярнула ўвагу, што ўстановам сацыяльнай сферы трэба ўдзяляць больш увагі рабоце па прыцягненні пазабюджэтных сродкаў. Гэта дасць магчымасць павысіць зарплаты. Акрамя таго, яна расказала аб рабоце па ўдасканаленні сфер адукацыі і аховы здароўя Беларусі, закранула пытанні культуры і спорту.

Пасля сустрэчы з працоўным калектывам Добрушскага фарфоравага завода Наталля Качанава правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Віцэ-прэм’ер таксама азнаёмілася з работай прадпрыемства, была праінфармавана аб сацыяльна-эканамічным развіцці Добрушскага раёна.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *